Усяго патроху100100

15-секунднае відэа з мінскага метро шакавала амерыканцаў. Твіт з ім сабраў 5 мільёнаў праглядаў

Відэа з салона цягніка мінскага метро, які рухаўся ў бок станцыі «Плошча Леніна», апублікаваў у сваім акаўнце амерыканскі палітычны актывіст Джэк Посабец.

Многія каментатары былі шакаваныя тым, што ў метро людзі спакойна едуць, на іх ніхто не нападае, не спрабуе абрабаваць, няма наркаманаў пад крэкам, неадэкватаў і бамжоў.

«Якая жэсць. Як яны жывуць без боек і штурхання на рэйкі?»

«Уявіце, што вы не хвалюецеся за сваё жыццё і здароўе ў цягніку метро. Амерыканцы ніколі не даведаюцца пра гэтае пачуццё».

Нехта пажартаваў, што левыя пабачаць відэа і «падумаюць, што тут трэба больш (расавай) разнастайнасці». І такія каментары сапраўды можна пабачыць.

Урэшце ўсё скацілася да непрыхаванага расізму супраць цемнаскурых, усхвалення белых і нават да апраўдання праз парадак дыктатуры ў Беларусі.

«2000 палітычных зняволеных мірна падвяргаюцца катаванням у турмах у 500 метрах ад месца, дзе гэта было знята», — саркастычна падмеціў беларускі каментатар.

Амерыканцаў падтрымалі некаторыя турэцкія карыстальнікі, якія выказалі іранічнае здзіўленне: «як гэта без хлопца-хіпі ці сірыйскага дзіцяці, якое збірае міласціну?»

Гэта зусім не выпадковыя рэакцыі, улічваючы, што Посабец — ультраправы амерыканскі палітычны актывіст і вядоўца, а сярод яго падпісчыкаў шмат кансерватараў, прыхільнікаў антымігранцкіх законаў, а таксама непрыхаваных маргіналаў і расістаў. 

Твіт з відэа быў апублікаваны 26 мая. Ён сабраў ужо 5,2 мільёна праглядаў.

Але карыстальнікі з Еўрапейскага саюза і Расіі збольшага не падзяляюць здзіўлення амерыканцаў, адзначыўшы, што ў іхніх гарадах метро выглядае прыкладна гэтак жа, толькі вагоны больш сучасныя. Іншыя паздзекаваліся з амерыканскай рэчаіснасці.

«POV: ты едзеш у метро любой краіны, акрамя ЗША, і ў ім знаходзіцца чалавек з ЗША».

«Амерыканскае грамадства настолькі аблажалася, што знаходзіцца ў шоку, пабачыўшы, як іншыя людзі прыстойна паводзяць сябе ў грамадскім месцы». 

Найбуйнейшая сістэма метрапалітэна ў Злучаных Штатах Амерыкі знаходзіцца ў Нью-Ёрку. Нягледзячы на агульнае зніжэнне ўзроўню злачынстваў у краіне, нью-ёркская падземка застаецца небяспечным месцам. Акрамя частых грабяжоў, пабояў, не рэдкімі з'яўляюцца згвалтаванні і забойствы. А ў 1980-я гады брудныя і слабаасветленыя станцыі метро былі сапраўдным пеклам. Штодзённа там учынялася звыш 1,5 тысячы цяжкіх злачынстваў і 6—7 забойстваў. У метро было рызыкоўна ездзіць нават днём.

Значна выправіць сітуацыю дазволіла прывядзенне станцый у парадак: былі адмытыя ад графіці вагоны, са станцый выкінута 170 тысяч безбілетнікаў, на ўваходах на станцыі пастаўлены пераапранутыя паліцэйскія. П'яных, буйных і вандалаў арыштоўвалі. Тады гораду ўдалося вярнуць метро гараджанам, але цалкам выправіць праблемы дагэтуль не атрымалася. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары100

  • Ёсік
    28.05.2023
    Бздура нейкая. Раскажыце, што няма ні ў каго зброі, акрамя паляўнічых, што план нельга ў аптэках набыць, чысценька, бедненька, абавязкова аб суботніках, але насельніцтва не мае аніякіх правоў. Толькі фонам можна голас Адольфа Г. і Аляксандра Л. пусьціць.
  • За Свабоду!
    28.05.2023
    Рэднэкі і ябацькі браты назаўжды. Без правадыра і "парадка" жыць не могуць.
  • Как-то раз поэт Басё Вздумал выйти на крыльсё, А возле дверей охрана: Где на выход пропуссё?(С)
    28.05.2023
    Ёсік, дык справа ж менавіта ў тым, што бедненька) настолькі, што нават мігранты з больш бедных здавалася б краін тут асабліва не затрымліваюцца
    таму... жывем бедненька, але беленька)

    ну а яшчэ клімат не пад каляровых... ціпа таго

Цяпер чытаюць

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці27

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці

Усе навіны →
Усе навіны

Каталікі просяць памаліцца аб выздараўленні Тадэвуша Кандрусевіча2

У смяротным ДТЗ з беларусамі ў Грузіі 15 чалавек атрымалі траўмы, сярод іх — дзеці1

Зяленскі расказаў, што менавіта дапаможа Украіне перажыць зіму8

Пуцін упершыню прыехаў на Курылы. Японія выказала рашучы пратэст8

«Вы бачылі шпалеры ад забудоўшчыка? Гэта ж страшны сон». За што крытыкуюць дзяржаўны рамонт у кватэрах для чаргавікоў?10

Салават у Башкартастане атакуюць украінскія дроны1

Памёр Чжу Жунцзі — чалавек, які ператварыў Кітай у наймагутнейшую гандлёвую дзяржаву4

Севастопаль застаўся без святла пасля начных атак УСУ1

У Пецярбургу прадавачка з Беларусі паверыла махлярам і вынесла грошы з касы. Але кампенсаваць гаспадару адмовілася

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці27

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць