Вайна77

Ва Украіне 17-гадовага карэкціроўшчыка расійскай артылерыі асудзілі на 10 гадоў калоніі

Вясной 2022 года непаўналетні жыхар Бахмута ў тэлеграме пазнаёміўся з інфарматарам расійскіх спецслужбаў ды пагадзіўся дапамагчы весці баявыя дзеянні супраць узброеных сілаў Украіны.

З 30 мая і да 19 ліпеня ён перадаваў інфармацыю аб размяшчэнні ўкраінскіх вайскоўцаў і наступствах расійскіх абстрэлаў: дасылаў скрыншоты карт з адзнакамі і галасавыя паведамленні, піша «Украінская праўда».

Яго суразмоўца, у сваю чаргу, атрыманую інфармацыю перадаваў сакрэтнаму пазаштатнаму супрацоўніку «ДНР» і былому начальніку разведкі артылерыі 100-й брыгады ДНР.

У чэрвені 2022-га хлопца дадалі ў закрытую групу ў тэлеграме, удзельнікамі якой былі работнікі спецслужбаў РФ і незаконных узброеных фармаванняў, а таксама іншыя завербаваныя карэкціроўшчыкі.

12 ліпеня 2022 года хлопец перадаў скрыншоты карты з адзнакамі пра месцазнаходжанне асабістага складу і ваеннай тэхнікі і сродак сувязі Starlink. 19 ліпеня расіяне абстралялі гэтую пазіцыю. У той жа дзень абвінавачаны схадзіў у разведку на месца пападання ракет.

Пасля гэтага ён паведаміў, што ўкраінскія вайскоўцы ўсё яшчэ там застаюцца. 22 ліпеня акупанты абстралялі аб'ект другі раз.

Хлопца затрымалі ў жніўні 2022 года і ўзялі пад варту. Цяпер яму не больш за 17 гадоў.

Дзеянні абвінавачанага кваліфікавалі як калабаранцтва.

У судзе юнак віну прызнаў цалкам і ад дачы паказанняў адмовіўся. Яго прысудзілі да 10 гадоў турэмнага пакарання.

Каментары7

  • Настаящы Талаш
    25.05.2023
    Кому как.
  • орі
    25.05.2023
    Украінцы - сапраўдныя гуманісты. У нас за каментары столькі даюць.
  • Еаувапр
    25.05.2023
    Здраднік!

Цяпер чытаюць

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Усе навіны →
Усе навіны

Сайт Reform.news прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»

«Анджэя няма — абмену няма». Каардынатар польскіх спецслужбаў распавёў падрабязнасці абмену Пачобута4

Дзярждэп ЗША выпусціць лімітаваную серыю пашпартоў з выявай Трампа ўнутры5

У стогадовай кватэры ў Мінску зрабілі класны лофт7

Айцішніцы далі тры гады па справе Гаюна. Яна жыла ў Вільні, але перыядычна ездзіла на радзіму4

Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі перахапіў уладу ў Маджтабы Хаменеі6

Камунальнікі пойдуць аглядаць кватэры беларусаў4

Андрэй Пачобут сустрэўся з жонкаю

У Гродзенскім заапарку з'явіўся новы жылец — Лёня Агуці

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць