Здарэнні1010

Школьны праграміст справіў патрэбу на помнік Мінскай епархіі. Яго будуць судзіць

На разгляд у суд накіравана крымінальная справа ў дачыненні да 24-гадовага жыхара сталіцы, якога абвінавачваюць у хуліганстве, пішуць «Мінск-Навіны».

Як распавялі агенцтву ў пракуратуры Цэнтральнага раёна, познім вечарам малады чалавек шпацыраваў па Нямізе, выпіўшы паўлітра лікёру і 2 літры напою. Нечакана яму спатрэбілася справіць патрэбу, і ён нічога лепшага не прыдумаў, як зрабіць гэта на манумент «200 гадоў Мінскай епархіі Філарэта Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Экзарха».

Міліцыянты даставілі мужчыну ў Цэнтральнае РУУС, распачалі крымінальную справу. 

Абвінавачваны працуе інжынерам-праграмістам у адной са сталічных школ, раней да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся.

Яму інкрымінуюць хуліганства (ч. 1 арт. 339 КК). Па гэтым артыкуле можа пагражаць да трох гадоў пазбаўлення волі.

З мужчыны ўзялі падпіску аб нявыездзе і належных паводзінах.

Каментары10

  • mikola
    07.05.2023
    idyiot ne adukavany.........
  • Эюя
    07.05.2023
    Дайце яму тры базавыя і адпусціце чалавека на ўсе чатыры бакі. Якая крыміналка, якое хуліганства ?! Псаваць чалавеку жыццё і выдаткоўваць на гэта бюджэтныя грошы (утрыманне кожнага вязня каштуе бюджэту ў месяц сярэдні месячыны заробак)  - горш чым любая сцаніна гэтага персанажа. То бок, з кішэні дактароў і аграрыяў будуць кожны месяц выдаткоўвацца грошы на ўтрыманне ў турме чалавека, каторы не там пасікаў. Юрыдычная шызафрэнія. 
  • mikola
    07.05.2023
    антивеня, / Za Takoe? Za jakoe? Galavu adkrucic za takoe ! Niczaga nima SVJATOGA!

Цяпер чытаюць

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай7

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай

Усе навіны →
Усе навіны

«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць34

Анансаваныя перамовы паміж ЗША і Іранам у найбліжэйшыя дні

У Мінску 16‑гадовая дзяўчына на самакаце трапіла пад колы тралейбуса2

У Жыткавічах маладыя згулялі вяселле дома3

Бабарыка заявіў, што не будзе ўдзельнічаць у выбарах у Каардынацыйную раду9

АНТ запускае інтэлектуальнае шоу — гэта калька сусветнага хіта6

Латушка не верыць, што Мельнікава супрацоўнічала з беларускімі спецслужбамі6

У Барысаўскім раёне ў рацэ знайшлі цела 6‑гадовага дзіцяці

З музея ў Італіі скралі карціны Рэнуара, Сезана і Маціса1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай7

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць