Грамадства

Генэральны сакратар «Хезбалы». Шэйх Хасан Насрала ў пытаньнях і адказах

Шэйх Хасан Насрала ў пытаньнях і адказах

З гледзішча ізраільцянаў ён -- небясьпечны фанатык, аднак у астатніх краінах рэгіёну яго ўважаюць за героя.

Сын крамніка, Хасан Насрала нарадзіўся ў паўднёвым Бэйруце ў 1960-х. Пасьля таго, як у Лібане ў 1975 г. пачалася грамадзянская вайна, яго сям’я зьбегла на поўдзень краіны, у вёску, дзе жылі ягоныя продкі. Там Хасан уступіў у рух «Амаль» – палітычная групоўку, якая абараняла інтарэсы лібанскіх шыітаў. Ён вывучаў як палітыку, так і Каран, правёўшы тры гады ў шыіцкім мэдрэсе ў Нэджэфе (Ірак). Менавіта там ён пазнаёміўся з Саядам Абасам Мусаві, якога потым зьмяніў на пасадзе лідэра «Хезбалы».

«Хезбала была арганізавана ў пачатку 1980-х на іранскія грошы. Яе задачай было прымусіць ізраільскае войска, якое ў той час акупавала поўдзень Лібану, пакінуць краіну. Мяркуюць, што «Хезбала» мае дачыненьне да многіх актаў гвалту ў рэгіёне – у тым ліку да згону самалётаў, выкраданьня людзей і выбухаў у кашарах амэрыканскіх ваенных пехацінцаў у Бэйруце ў 1983 г. Праўда, у "Хезбалы" ёсьць сацыяльная і палітычная праграмы, якія яна ўвасабляла ў паўднёвым Лібане, чым здабыла папулярнасьць у мясцовых шыітаў. Хасан Насрала хутка ўздымаўся па прыступках кар’еры ў 1992 г. стаў лідэрам «Хезбалы».

Дыпляматы і ўсе астатнія, хто сустракаўся з ім, апісваюць яго як вельмі разумнага і адукаванага чалавека. Аднойчы ў інтэрвію ён заявіў, што прачытаў шмат кніг, у тым ліку аўтабіяграфіі Арыэля Шарона і Беніяміна Нетан’яху. Ён жанаты, у яго пяцёра дзяцей. У 1997 г. адзін сыноў быў забіты на поўдні Лібану ізраільскімі ваеннымі.

У 2000 г. ізраільская армія пакінула поўдзень Лібану, што тут было пастаўлена ў заслугу Насрале. «Хезбала» атрымала міністэрскі партфэль у лібанскім урадзе, а Насрала здабыў сабе віднае месца ў лібанскай палітыцы, манеўруючы паміж партыямі і выступаючы пасярэднікам паміж фракцыямі. Ён сыграў важную ролю ў дасягненьні дамоўленасьці пра абмен палоннымі паміж Ізраілем і «Хезбалой» у 2004 г., у выніку чаго з ізраільскіх турмаў былі вызваленыя сотні пелестынцаў і лібанцаў.

14 ліпеня падчас налётаў ізраільскай авіяцыі ягоны дом і офіс былі разбураныя. На наступны дзень Хасан Насрала абяцаў пачаць сапраўдную вайну супраць Ізраілю. Нягледзячы на інтэнсіўныя бамбёжкі, Насрала жывы, а ягоныя прамовы рэгулярна трансьлююцца на тэлеканале «Хезбалы».

BBC

Каментары

Цяпер чытаюць

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў34

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў

Усе навіны →
Усе навіны

Вецер у Мінску валіў дрэвы, пашкоджаныя чатыры аўтамабілі

Трамп прадказаў, што іранскія нафтаправоды ўзарвуцца з-за спынення прапампоўкі1

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро30

Кацярына Андрэева расказала, што ў калоніі ім паказалі частку прэс-канферэнцыі Калеснікавай, дзе яна дзякавала Лукашэнку7

Расійскага дэпутата паслалі на тры літары на прэміі «Шансон года» ВІДЭА17

Беларуска схадзіла ў скандальны рэстаран «Паедзем паядзім» і паскардзілася на сапсаваную смажаную бульбу8

Жонка Макрона пра гады ў статусе першай лэдзі: Я ўбачыла чарнату свету, дурасць, злосць2

Стралок, які ўварваўся на вячэру з Трампам, даслаў перад гэтым маніфест — вось што ў ім28

Тэнісістаў на турніры ў Мадрыдзе выкошвае вірус. Там выступае і Арына Сабаленка

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў34

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць