У ФСБ паведамілі, што ў Керчы «прадухіленая падрыхтоўка дыверсіі на аб'екце энергасістэмы паўвострава».

Керч. Фота з Вікіпедыі
Затрыманы грамадзянін Украіны і Расіі 1971 года нараджэння, якога спецслужбы лічаць датычным да меркаванай дыверсіі.
Па месцы яго жыхарства «канфіскаваныя самаробнае выбуховае прыстасаванне і сродкі сувязі, якія змяшчаюць перапіску з прадстаўніком спецслужбаў Украіны, які каардынаваў яго злачынную дзейнасць», сцвярджае ФСБ.
Падазраваны знаходзіцца пад арыштам, распачатыя крымінальныя справы паводле артыкулаў «Падрыхтоўка да дыверсіі» і «Незаконнае захоўванне выбуховых рэчываў».
Каментары