Культура22

Беларускія выданні паспрачаюцца за тытул «Найлепшы кніжны дызайн» на конкурсе ў Германіі

Лаўрэаты XLIX Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі» і VI Міжнароднага конкурсу «Мастацтва кнігі дзяржаў — удзельніц СНД» будуць прадстаўляць Беларусь на конкурсе «Лепшы кніжны дызайн свету»,

які адбудзецца ў красавіку 2010 года ў горадзе Лейпцыг (Германія). Пра гэта паведаміла кансультант упраўлення выдавецкай дзейнасці і кніжнага гандлю Міністэрства інфармацыі Алена Шыцік.

Сярод накіраваных на конкурс выданняў — «Дзікае паляванне караля Стаха» У.Караткевіча («Беларусь»), «Голоса ушедших деревень» («Беларуская навука»), «Чароўны свет. З беларускіх міфаў, паданняў, казак», «Зямля сілы. Белавежская пушча» («Беларуская Энцыклапедыя імя П.Броўкі»), «Напалеон Орда. Шлях да Бацькаўшчыны» Л.Несцерчука, «Найвышэйшая песня Саламонава» («Мастацкая літаратура»), «Отче наш. Молитва Господня» (выдавецтва Беларускай праваслаўнай царквы).

Алена Шыцік нагадала, што маляўнічая кніга «Напалеон Орда. Шлях да Бацькаўшчыны» ў гэтым годзе стала ўладальніцай Гран‑пры міжнароднага конкурсу краін СНД «Мастацтва кнігі». Кніга папоўніць бібліятэкі краін СНД, што прадугледжана рашэннем Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў — удзельніц СНД, які выдзеліў сродкі.

Беларускія выданні ў апошнія гады ўдзельнічаюць у міжнародным конкурсе «Лепшы кніжны дызайн свету». Яны вызначаюцца арыгінальнымі ілюстрацыямі, нацыянальным стылем, вытанчаным дызайнам, высокай кніжнай культурай і высока цэняцца знатакамі кніжнага мастацтва ва ўсім свеце, адзначыла спецыяліст.

Каментары2

Цяпер чытаюць

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Усе навіны →
Усе навіны

У Аб'яднаным пераходным кабінеце рупяцца пра «візу маладога беларуса». Што гэта такое?12

У «Мінск-Свеце» вароны звілі гняздо проста на вежавым кране і цяпер патрабуюць ад кранаўшчыка «хабар»3

У прэстыжным раёне Лондана з'явілася новая скульптура Бэнксі1

Мама Ксюшы Маісеенкі, якой збіралі грошы на лячэнне ад СМА, запісала відэазварот з просьбай дапамагчы ёй вярнуць дзяцей3

У Магілёве падчас руху загарэўся новы тралейбус1

Скандальны беларускі футбаліст вярнуўся на радзіму. Але хапіла аднаго матча, і яго выганяюць з чарговай каманды

У Маскве заявілі, што ў Кіева згоды на перамір'е ніхто і не пытаецца. Хапае і рашэння Пуціна8

Як часта трэба правяраць зрок? Тлумачыць галоўны доктар бальніцы

У Мінску ліквідуюць Нацыянальны цэнтр сучаснага мастацтва4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць