Культура44

Беларус выдаў кнігу пра эміграцыю

Год таму СМІ ўскалыхнула гісторыя пра 12-гадовую беларуску Варвару, якая падарыла свой дрон украінскім вайскоўцам. Сёлета яе тата, Георгій Шылін, напісаў кнігу пра эміграцыю.

Георгій Шылін з сям’ёй пасля 2020 года перабраўся жыць у Чэхію. Сваю гісторыю беларус вырашыў апісаць у кнізе «Я эмігрант». Ілюстрацыі да яе зрабіла беларуская мастачка Вольга Якубоўская, вядомая па серыі карцін «Беларусы-коцікі».

Георгій Шылін расказаў «Свабодзе», што сам прайшоў нялёгкі шлях эміграцыі і лічыць, што яго досвед будзе карысным для іншых людзей, якія вымушана пакінулі радзіму. Ідэя кнігі пачалася з яго допісаў у сацыяльных сетках.

«Мае сябры і падпісчыкі казалі, у цябе дасціпныя допісы, шмат досведу, чаму б не сабраць гэта ў кнігу? Сяброў і падпісчыкаў, а цяпер і чытачоў, цікавіў не столькі матэрыяльны аспект эміграцыі, а больш псіхалагічны», — патлумачыў Георгій.

Большую частку першага накладу кнігі, 100 асобнікаў, ён раздаў. Кажа, што выданне ўжо трапіла да Святланы Ціханоўскай і заснавальніка фонду BySol Андрэя Стрыжака. Кнігу таксама можна знайсці ў электронным варыянце.

Аўтар абяцае, што сродкі ад продажу выдання пойдуць у фонд BySol і будуць размеркаваныя на дапамогу палітзняволеным і беларусам, якія праз рэпрэсіі апынуліся ў цяжкай сітуацыі.

«Асноўны мой пасыл да людзей такі, што можна дапамагаць не толькі грашамі. Многія з нас таленавітыя людзі. Таму ёсць шмат варыянтаў дапамогі нашым палітзняволеным», — дадаў аўтар кнігі.

Разам з кнігай у фонд былі перададзеныя ілюстрацыі Вольгі Якубоўскай. Плануецца, што іх выставяць на аўкцыён.

Каментары4

  • Толькі мова нас і ўратуе
    12.04.2023
    Добра але калі да беларусаў дойдзе што пісаць і выдавацца трэба на роднай мове. Калі ў Літве ці Польшчы чуюць што ты беларус і размаўляеш па беларуску то адразу іншае лепшае стаўленне да цябе.
  • Эмігранцкі эмігрант
    12.04.2023
    Денис, 7, 8 гэта ўжа не эмігрант, гэта ўжо амаль мяйсцовы
  • Васіль
    12.04.2023
    Не паспеў з краіны выехаць - ужо кнігу напісаў. Пісацель, а чо? Смех, канешне. Хто любіць макулатуру - няхай чытае. Але які ж ён беларус, калі кнігу нават на русском наречіі напісаў?

Цяпер чытаюць

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»42

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»

Усе навіны →
Усе навіны

Севярынец расказаў, як і навошта рэзаў сабе руку на Акрэсціна ў 2020‑ым5

«Хто валодае Малой Такмачкай, той валодае светам». Непрыступнае ўкраінскае сяло стала мемам7

Прэзідэнт Францыі зладзіў прабежку ў Ерэване. З ім пабеглі вулічныя сабакі9

5 карысных паслуг мінскага аэрапорта, якія вы маглі не ведаць1

У Мінску ставяць спецыяльныя боксы для сабак — вось для чаго3

«У гэты дзень не спала ўся краіна». У Докшыцах з помпай адкрылі аўтамыйню7

У Расіі павесілі банер «З Днём Попеды!»10

Са скаладромам і залай бокса. Комплекс «Дынама» на вуліцы Даўмана адкрыюць у маі пасля рэканструкцыі

Маштабная паветраная атака на рэгіёны Расіі за 4 дні да параду. У Чувашыі гарыць завод ВПК7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»42

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць