Улада

Васьмігадовы «тэрарыст»

У Баранавічах васьмігадовы школьнік падазраецца ў падманным паведамленні аб закладзенай пад жылым домам бомбе.

Як паведамілі ў Баранавіцкім ГАУС, 3 лістапада ў 15.44 у міліцыю звярнулася мясцовая пенсіянерка. Жанчына паведаміла, што ёй пазваніў невядомы і заявіў аб закладзенай бомбе пад пяціпавярховым шматкватэрным домам, дзе яна жыве.

На месца здарэння прыбыла следча‑аператыўная група Баранавіцкага ГАУС, супрацоўнікі МНС і група размініравання. Праводзілася эвакуацыя 156 чалавек.

Сапёрамі пры непасрэдным удзеле службова‑вышуковага сабакі выбухованебяспечных прадметаў знойдзена не было.

На працягу некалькіх хвілін пасля званка пенсіянеркі ў міліцыю супрацоўнікамі ГАУС быў вызначаны нумар тэлефона, з якога ёй званіў невядомы.

Следча‑аператыўнай групай устаноўлена, што з гэтага тэлефона званіў васьмігадовы вучань адной са школ горада.

Паводле яго слоў, ён званіў сваёй маці, памыліўся з нумарам і вырашыў пасмяяцца з жанчыны, якая падняла трубку. Праводзіцца праверка.

Як зазначылі ў Баранавіцкім ГВУС, з‑за свайго ўзросту гэты школьнік не падлягае прыцягненню да крымінальнай адказнасці за заведама падманнае паведамленне аб небяспецы. Але яго бацькам, хутчэй за ўсё, давядзецца заплаціць за выезд і працу адпаведных службаў, якія былі задзейнічаныя ў пошуку выбухованебяспечнага прадмета.

А гэта можа складаць некалькі мільёнаў рублёў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія25

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія

Усе навіны →
Усе навіны

Пры гродзенскай трасе каля Валожына можна рэгулярна назіраць за статкам зуброў ВІДЭА

Іран за месяц вайны нарасціў экспарт нафты, адначасова абмежаваўшы канкурэнтаў3

Да чаго прывядзе зняцце санкцый ЗША з калію і банкаў12

У Беларусі прызналі «экстрэмісцкім» сайт Бі-бі-сі. Ці то ўвесь, ці то толькі Рускай службы6

У Еўрасаюзе абмяркоўваюць змены сістэмы галасавання, калі на выбарах у Венгрыі зноў пераможа Орбан9

У Беларусі заўважылі машыну з прапагандай расійскай вайны7

У Свіслачы аўтобус упаў на кіроўцу, калі той яго рамантаваў

Студэнтаў з Таджыкістана ў Магілёўскім універсітэце папярэдзілі пра смяротнае пакаранне за тэрарызм2

Трамп прыгразіў разбамбіць дазвання Іран, калі не будзе прагрэсу на перамовах10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія25

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць