Эканоміка1212

Стала вядома, каму належыць сетка «Да дому» — беларускі адказ Ikea і Zara Home

Крама новай дзяржаўнай сеткі «Да дому» зарэгістравана на Аршанскі льнокамбінат. Такія звесткі знайшоў у Гандлёвым рэестры «Sputnik Беларусь».

У гандлёвым цэнтры Dana Mall адкрылася першая крама «Да дому». Фота: OL

Цяпер у сетцы фірменнага гандлю Аршанскага льнокамбіната — адна крама «Да дому» ў Мінску і больш за 20 крам пад брэндам «Беларускі лён» па ўсёй краіне. Самая першая з іх адкрылася ў 2009 годзе ў ГЦ «Сталіца».

Аршанскі льнокамбінат працуе на некалькіх пляцоўках у Оршы і лічыцца адной з найбольшых кампаній у СНД і Еўропе па выпуску льняных вырабаў. Прыкладна 80 працэнтаў аршанскай прадукцыі ідзе на экспарт.

«Да дому» адкрыўся 3 сакавіка ў сталічным ГЦ Dana Mall. У магазіне прадаюцца пасцелі, дамашні тэкстыль, посуд, прадметы інтэрʼера з фарфору і керамікі ды іншыя вырабы прыкладна 20 беларускіх вытворцаў.

Адкрыць «Да дому» вырашылі на фоне сыходу з Беларусі кампаніі IKEA і закрыцця крам дацкай сеткі Jysk, якая спецыялізуецца на тэкстылі і таварах для дома.

Каментары12

  • Anatol Starkou
    19.03.2023
    Вельмі добрая навіна. Дый увогуле добра, што заходнія брэнды сыйшлі ад нас і Расіі. Паглядзелі мы і расейцы на той заходні рынак зблізку, пачасалі рэпу, і пасля іх сыходу пачалі руліць самі на тых жа плошчах заходніх брэндаў.

    Вось бы яшчэ ў бульбяной краіне Беларусі навучыліся б беларусы бульбу перарабляць, а не мяхамі на зіму складаваць, то можна было б сказаць: "Ёсць беларускі рынак!"
  • Litvin
    19.03.2023
    [Рэд. выдалена]
  • ром
    19.03.2023
    В данном случае не виду ничего плохого, кроме высоких цен и отсутствия конкуренции

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ20

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Дзятлаўскі дальнабойшчык паехаў ваяваць за Расію — з білетам у адзін кірунак9

У Мінск прывязуць знакамітую «Прагулку» Шагала2

Пад Віцебскам грузавік пратараніў рэйсавы аўтобус — ёсць пацярпелыя

Страшна быць непачутай у сваім болі: жыхарка Віцебска распавяла пра страту дачкі

Мінская блогерка змагаецца за тое, каб «Яндэкс» звольніў жанчыну-кіроўцу бізнэс-таксі. Тая ў адказ падала заяву ў міліцыю13

Селін Дыён абвясціла пра канцэрты ў рамках свайго вяртання пасля цяжкай хваробы: Я гатовая да гэтага4

Трамп заявіў пра гатоўнасць завяршыць вайну з Іранам без адкрыцця Армузскага праліва12

Ці магчыма зацяжараць у космасе? Навукоўцы праверылі2

Амерыканскі астранаўт у космасе раптам развучыўся гаварыць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ20

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць