Свет11

Генеральны сакратар НАТА запрасіў Зяленскага на саміт у Вільні

Генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг паведаміў, што запрасіў прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага узяць удзел у саміце Альянсу ў Вільні ў ліпені. Пра гэта паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на LRT.

Фота: Olivier Matthys / AP 

«Я запрасіў прэзідэнта Зяленскага ўзяць удзел у саміце НАТА ў Вільні. Я цвёрда веру, што гэта будзе моцным знакам нашай салідарнасці, падтрымкі, якую саюзнікі аказваюць Украіне, і я спадзяюся, што спадар Зяленскі зможа прысутнічаць. Вядома, гэта будзе залежаць ад сітуацыі ва Украіне, якая ўсё яшчэ знаходзіцца ў стане вайны», — адзначыў генеральны сакратар.

Амбасадар Украіны ў Літве Пётр Бешта ў лютым заяўляў, што прэзідэнт Зяленскі плануе асабіста наведаць саміт НАТА ў Вільні, але Украіна чакае запрашэння.

З пачатку расійскага ўварвання 24 лютага 2022 года Зяленскі наведаў ЗША, Вялікабрытанію, Францыю і Бельгію.

30 верасня 2022 года прэзідэнт Уладзімір Зяленскі абʼявіў аб падпісанні Украінай заяўкі на паскоранае ўступленне ў НАТА.

Расійскае ўварванне прывяло да росту еўраатлантычных настрояў украінцаў да рэкордных паказчыкаў — 86% украінцаў выступаюць за далучэнне да Альянсу.

Каментары1

  • Андрей
    01.03.2023
    Украина борется с рашистам,которые являются врагами цивилизации не только Европейской,но и мировой

Цяпер чытаюць

Даішнік, якога збіў машынай пенсіянер пад Мінскам, памёр у бальніцы. Яму зладзілі пышнае пахаванне18

Даішнік, якога збіў машынай пенсіянер пад Мінскам, памёр у бальніцы. Яму зладзілі пышнае пахаванне

Усе навіны →
Усе навіны

Што вядома пра экс-афіцэра Службы бяспекі Лукашэнкі Андрэя Спасава, якога пасадзілі за палітыку2

У ЕС прыйдзецца плаціць па тры еўра за кожны тавар, куплены па-за межамі Еўрасаюза анлайн8

Ціхан Клюкач загінуў12

На Сызранскім НПЗ у Расіі бушуе пажар пасля атакі БПЛА, ёсць загінулыя3

Беларусам прыходзяць паведамленні аб аўтамабільных штрафах ад неіснуючых арганізацый1

Расіяне прыдумалі новую мутную схему, як ездзіць на люксавых аўто з беларускімі нумарамі і эканоміць грошы6

Ціханоўская: У Беларусі не павінна быць ніводнага палітвязня. Мы працягнем змагацца, каб кожны і кожная выйшлі на свабоду11

«А куды падзеліся сметніцы ў Мінску?» Камунальнікі пракаментавалі скаргі5

Самая маленькая незалежная рэспубліка ў свеце збіраецца праз рэферэндум змяніць назву9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даішнік, якога збіў машынай пенсіянер пад Мінскам, памёр у бальніцы. Яму зладзілі пышнае пахаванне18

Даішнік, якога збіў машынай пенсіянер пад Мінскам, памёр у бальніцы. Яму зладзілі пышнае пахаванне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць