Грамадства

У Мінску на гэтым тыдні пачнуць судзіць сям'ю з трох чалавек

Супрацоўнікі ГУБАЗіКа ў Мінску раніцай 27 верасня затрымалі Анастасію Кізім. Бацькам дзяўчыны паведамілі, што ў яе «праблемы з законам».

Разам з ёй ва ўпраўленне паехаў і яе бацька Сяргей. З таго часу і ён перастаў выходзіць на сувязь. Таксама тады была затрымана і маці дзяўчыны — Алена. Ці знаходзяцца яны цяпер пад вартай — невядома, паведамляюць праваабаронцы.

Анастасію і бацькоў абвінавачваюць у «актыўным ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (арт. 342 КК).

Стала вядома, што 27 снежня ў судзе Савецкага раёна Мінска распачнецца суд над Анастасіяй. Суддзя — Вольга Емяльянчанка. Ужо на наступны дзень, 28 снежня, пачнецца суд і над яе бацькамі. Іх справу будзе разглядаць суддзя Заводскага раёна Анастасія Асіпчык.

Падтрымаць Анастасію: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Анастасія Сяргееўна Кізім

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў98

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

Што вядома пра экс-афіцэра Службы бяспекі Лукашэнкі Андрэя Спасава, якога пасадзілі за палітыку2

У ЕС прыйдзецца плаціць па тры еўра за кожны тавар, куплены па-за межамі Еўрасаюза анлайн8

Ціхан Клюкач загінуў12

На Сызранскім НПЗ у Расіі бушуе пажар пасля атакі БПЛА, ёсць загінулыя3

Беларусам прыходзяць паведамленні аб аўтамабільных штрафах ад неіснуючых арганізацый1

Расіяне прыдумалі новую мутную схему, як ездзіць на люксавых аўто з беларускімі нумарамі і эканоміць грошы6

Ціханоўская: У Беларусі не павінна быць ніводнага палітвязня. Мы працягнем змагацца, каб кожны і кожная выйшлі на свабоду10

«А куды падзеліся сметніцы ў Мінску?» Камунальнікі пракаментавалі скаргі5

Самая маленькая незалежная рэспубліка ў свеце збіраецца праз рэферэндум змяніць назву9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў98

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць