Свет11

Расійскага апазіцыянера Ілью Яшына асудзілі на 8,5 года калоніі за стрым пра забойствы ў Бучы

Мяшчанскі суд Масквы прысудзіў восем з паловай гадоў калоніі агульнага рэжыму апазіцыйнаму палітыку Ільі Яшыну, які абвінавачваўся ў распаўсюдзе «фэйкаў» аб расійскай арміі. Пасля адбыцця тэрміну яму на працягу чатырох гадоў будзе забаронена карыстацца інтэрнэтам.

Фота: AP/Alexander Zemlianichenko

Дзяржаўны абвінаваўца патрабаваў прыгаварыць палітыка да дзевяці гадоў калоніі. Крымінальная справа была распачатая з-за красавіцкага стрыму Яшына, у якім ён распавядаў аб забойстве мірных жыхароў у Бучы Кіеўскай вобласці падчас расійскай акупацыі.

Па версіі абвінавачвання, палітык распаўсюджваў «загадзя лжывую інфармацыю» па «матывах палітычнай нянавісці», хоць «ведаў», што Расія прымае меры «па падтрыманні міру і бяспекі». Яшына адправілі пад арышт па справе аб «фэйках» у сярэдзіне ліпеня. Яшын сваёй віны ў судзе не прызнаў.

Ён заявіў, што ў сваім стрыме прыводзіў і пазіцыю Украіны адносна забойстваў у Бучы, і пазіцыю Мінабароны Расіі, і паведамленні незалежных журналістаў. Ілья Яшын пасля пачатку вайны ва Украіне адкрыта заняў антываенную пазіцыю і адмовіўся з'язджаць з Расіі.

Паводле артыкула аб «фэйках» пра расійскае войска раней быў асуджаны маскоўскі муніцыпальны дэпутат Аляксей Горын. Ён атрымаў сем гадоў калоніі. Падставай для крымінальнай справы супраць яго стала тое, што на пасяджэнні Краснасельскага Савета дэпутатаў ён заклікаў спыніць вайну і вывесці расійскія войскі з Украіны.

Каментары1

  • гобба
    09.12.2022
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць