Грамадства

Лецішча Ніны Багінскай выставілі на аўкцыён за даўгі па штрафах

Дачны ўчастак 75-гадовай актывісткі Ніны Багінскай выстаўлены на аўкцыён аддзелам прымусовага выканання Першамайскага раёна Мінска. Лот з'явіўся на сайце пляцоўкі па продажы маёмасці «Белюразабеспячэнне».

Маецца на ўвазе ўчастак плошчай 4,5 соткі ў садовым таварыстве «Фізтэх» у Пухавіцкім раёне. Капітальных пабудоў на ім няма — як пазначана ў паперах, там толькі старая гаспадарчая пабудова.

Аўкцыён адбудзецца 10 лістапада. Пачатковая цана ўчастка ўстаноўлена ў памеры 693 рублёў.

Участак знаходзіцца пад арыштам судовага выканаўцы з 2016 года і прадаецца за даўгі. У графе «Даўжнік» — імя Ніны Багінскай. Участак належыць ёй на праве ўласнасці як мінімум з 2004 года (тады ён быў зарэгістраваны).

Як вядома, у Ніны Багінскай накапілася вялікая сума неаплачаных штрафаў, якія актывістка адмаўляецца плаціць.

Каментары

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома23

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

«Табе што, рускіх грошай шкада?» Данейка згадаў забаўны выпадак з Бабарыкам у самалёце15

Жыхарка Мядзельскага раёна ў канцы сакавіка назбірала журавінаў

Расійскі Су-30 пацярпеў крушэнне ў Крыме3

Лукашэнка зноў згадаў 2020 год16

Гомельскі рэцыдывіст нападаў на людзей у пад'ездах, а потым напаў на Украіну. Вынік?8

Лукашэнка расказаў, як лекавалі Статкевіча, і прыплёў пра выбухі17

Улады Беларусі анулявалі пашпарт нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага 3

«Белпол» апублікаваў дакумент аб браніраванні ваеннаабавязаных у перыяд мабілізацыі ў ваенны час6

Кошт імгненных паставак нафты Brent дасягнуў максімуму з 2008 года

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома23

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць