Свет11

Украінскія пісьменнікі патрабуюць закрыць музей Булгакава ў Кіеве

У Сакратарыяце Нацыянальнага саюза пісьменнікаў Украіны ініцыююць закрыццё музея рускага пісьменніка ў цэнтры сталіцы. Пра гэта гаворыцца ў звароце Саюза, піша «Украінская праўда».

Фота з сайта музея Булгакава

Пісьменнікі лічаць недапушчальным функцыянаванне ў Кіеве музея рускага пісьменніка, які, маўляў, ненавідзеў Украіну і ганьбіў яе ў сваіх творах.

«Булгакаў, па сутнасці, з'яўляецца адным з папярэднікаў гэтага праславутага «рускага свету», і гэта ярка адлюстравана ў яго небяспечных кнігах, дзе ён апеў і ўзвялічыў не толькі царызм і манархію, але і бесчалавечную жорсткасць, якая ўласцівая расіянам і з'яўляецца асноўнай рысай расійскай нацыі. Яго грэблівае напышлівае стаўленне да Украіны выклікае толькі шчыры гнеў і пачуццё агіды», — адзначылі ў Саюзе пісьменнікаў.

У арганізацыі таксама дадалі, што прысутнасць гэтага пісьменніка ў культурнай прасторы нясе ў сабе небяспеку для ўкраінскай ідэнтычнасці і дзяржаўнасці. Усе музейныя экспанаты пісьменніцкі саюз прапануе перадаць на архіўнае захоўванне ў Нацыянальны музей літаратуры.

У будынку ж музея Булгакава прапануецца стварыць музей украінскага кампазітара Аляксандра Кошыца, які жыў у гэтым доме да 1906 года. 

Каментары1

  • Щарыкау
    31.08.2022
    А што вы хацiце пасля усяго гэтага?

Цяпер чытаюць

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія40

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія

Усе навіны →
Усе навіны

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў22

Пажары ў расійскіх партах. Што пацярпела ад удараў украінскіх беспілотнікаў3

Дырэктарка турфірмы не пазнала беларускую мову, калі віншавала з Днём яднання Беларусі і Расіі. І працягвае сябе закопваць19

«Да апошняга верылі, што атрымаем дазвол». Адмянілі яшчэ адзін музычны фестываль3

Колькі каштуе леў і дзе купіць вярблюда? Беларуска 18 гадоў таму пераехала ў вёску і завяла заасад

Украіна папрасіла прабачэння ў краін Балтыі за падзенне сваіх дронаў на іх тэрыторыі1

Пры гродзенскай трасе каля Валожына можна рэгулярна назіраць за статкам зуброў ВІДЭА

Іран за месяц вайны нарасціў экспарт нафты, адначасова абмежаваўшы канкурэнтаў4

Да чаго прывядзе зняцце санкцый ЗША з калію і банкаў13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія40

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць