Грамадства44

Азаранку адхілілі ад удзелу ў турніры ў падтрымку Украіны

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка адхіленая ад удзелу ў дабрачынным турніры «Тэніс за мір» у US Open, накіраванага на збор сродкаў для Украіны. Пра гэта паведаміла агенцтва Reuters са спасылкай на арганізатараў мерапрыемства.

Вікторыя Азаранка. Фота: AP Photo/Carolyn Kaster

Азаранка павінна была далучыцца да такіх гульцоў, як Рафаэль Надаль, Кока Гаўф, Джон Макінрой, Карлас Алькарас і Іга Свентак на мерапрыемстве, прымеркаваным да святкавання Дня незалежнасці Украіны. Аднак шэраг гульцоў з Украіны выступілі супраць яе прысутнасці.

«У апошнія 24 гадзіны, пасля ўважлівага разгляду і дыялогу з усімі зацікаўленымі бакамі, Вікторыя Азаранка не будзе ўдзельнічаць у нашым турніры «Тэніс за мір» сёння ўвечары, — гаворыцца ў заяве Асацыяцыі тэніса ЗША (USTA). —

Віка — моцны гулец-лідар, і мы высока цэнім яе жаданне прыняць удзел. Улічваючы адчувальнасць для ўкраінскіх гульцоў і канфлікт, які працягваецца, мы лічым, што гэта правільнае рашэнне».

Украінка Марта Касцюк, якая займае 70-е месца ў свеце, нядаўна заявіла, што адмовілася ад магчымасці згуляць у турніры ў сераду ў знак пратэсту супраць прысутнасці Азаранкі.

«Калі мы даведаліся, што на гэтым турніры будуць прадстаўнікі Расіі ці Беларусі, я адразу сказала, што не буду ў ім удзельнічаць», — сказала 20-гадовая спартоўка журналістам.

Нягледзячы на забарону на ўдзел ва Уімблдоне пасля ўварвання ва Украіну, гульцы з Расіі і Беларусі былі дапушчаныя да ўдзелу ў Адкрытым чэмпіянаце ЗША, які стартуе ў панядзелак. Аднак ім забаронена выступаць пад сцягам сваіх краін.

Каментары4

  • Уладзімір
    24.08.2022
    хх, Вось нарэшце яна захацела падтрымаць Украіну, дык яе выгналі прэч. Гэта разумна з боку іншых тэнісістак і арганізатараў? Не. 
  • хх
    24.08.2022
    Уладзімір, каб жа Украіну падтрымаць... а тое яўна што, надварот - падзарабіць балаў і не толькі. тільки для себе
  • Уладзімір
    26.08.2022
    А вось Дар'я Касаткіна, з РФ, прымае удзел у гэтым турніре :)

Цяпер чытаюць

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах2

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы вызначылі птушку з самым прыгожым спевам2

Украіна абвясціла на чацвёра сутак рэжым цішыні3

Навукоўцы разгадалі таямніцу нараджэння Месяца9

Пад Мінскам паказалі новыя сарты вінаграду, прыдатныя для беларускага клімату1

Трамп: Уіткаф і Кушнер вязуць у Маскву і Кіеў прапанову аб завяршэнні вайны1

У Смалявічах расіянін на дзіцячай пляцоўцы напаў на школьніка15

Нумар нямецкага часопіса выйшаў з рускім матам на вокладцы5

У некаторых месцах у Беларусі забароняць рабіць відэаназіранне5

Беларуску Ірыну Халіп уключылі ў рэестр расійскіх «іншаземных агентаў»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах2

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць