Спорт11

Лучніца, якая з'ехала з Беларусі ў Польшчу, выйграла турнір

На гэтых выходных Карына Казлоўская, падпісантка ліста супраць гвалту, выйграла адразу тры залатыя медалі на этапе кубка гэтай краіны: у асабістым спаборніцтве, у жаночай камандзе і ў міксце. Акрамя таго, спартсменка пабіла свой асабісты рэкорд і два моладзевыя рэкорды Польшчы.

«У мяне з 2019 года не атрымлівалася абнавіць свой рэкорд у Беларусі — дзесьці праз стрэс, дзесьці праз ціск. У нас былі рознагалоссі з трэнерам і галоўным трэнерам. У Польшчы я адчула сябе значна вальней і лягчэй. У мяне павялічылася нагрузка, але трэніроўкі ідуць у асалоду. Я ізноў адчула, што гэта маё пакліканне», — падзялілася спартсменка з сайтам Tribuna.com.

Пасля такіх вынікаў растуць шанцы на хуткую змену спартыўнага грамадзянства Казлоўскай і ясней бачыцца перспектыва яе ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях — 2024, міма якіх беларуская зборная з вялікай верагоднасцю пралятае.

Каментары1

  • Lićvin
    08.08.2022
    sasveicināties.
    Дужа дзякуй Вам за падтрымку беларусаў.
    У нас супольная каталіцка-хрысьціянская традыцыя народаў. Спадзяюся што Балтыйска-Чарнаморскі Альянс - добрая ідэя нашага добрасуседства.
    Дзякую мэру Рыгі за падтрымку гістарычнай памяці, ўзьняцьцё нашага сьцяга зь якім мы спынялі разам экспасію усходняга суседа.

Цяпер чытаюць

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія40

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія

Усе навіны →
Усе навіны

Пажары ў расійскіх партах. Што пацярпела ад удараў украінскіх беспілотнікаў3

Дырэктарка турфірмы не пазнала беларускую мову, калі віншавала з Днём яднання Беларусі і Расіі. І працягвае сябе закопваць19

«Да апошняга верылі, што атрымаем дазвол». Адмянілі яшчэ адзін музычны фестываль3

Колькі каштуе леў і дзе купіць вярблюда? Беларуска 18 гадоў таму пераехала ў вёску і завяла заасад

Украіна папрасіла прабачэння ў краін Балтыі за падзенне сваіх дронаў на іх тэрыторыі1

Пры гродзенскай трасе каля Валожына можна рэгулярна назіраць за статкам зуброў ВІДЭА

Іран за месяц вайны нарасціў экспарт нафты, адначасова абмежаваўшы канкурэнтаў4

Да чаго прывядзе зняцце санкцый ЗША з калію і банкаў13

У Беларусі прызналі «экстрэмісцкім» сайт Бі-бі-сі. Ці то ўвесь, ці то толькі Рускай службы6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія40

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць