Меркаванні22

«Мукавозчык і Гладкая сталі сябрамі Саюза пісьменнікаў Беларусі». Таццяна Нядбай — пра пафас і пустэчу афіцыёзу

Старшыня Беларускага ПЭНа Таццяна Нядбай падзялілася ў фэйсбуку ўражаннямі ад прагляду афіцыёзнага мерапрыемства, на якім праўладныя літаратары і прапагандысты разам з сілавікамі, без якіх у Беларусі цяпер нікуды, абмяркоўвалі, як ім цяпер засейваць зачышчаную ад канкурэнтаў дзялянку. 

Паглядзела круглы стол (прапагандысцкі) пра ролю кнігі. Даведалася, што Мукавозчык і Гладкая сталі сябрамі Саюза пісьменнікаў Беларусі. Цяпер зразумела, чаму ліквідавалі Беларускі ПЭН і Саюз беларускіх пісьменнікаў — Мукавозчыку было б нясцерпна, што будуць пісьменніцкія арганізацыі, да якіх яму не даскочыць.

[Мастак Алег] Карповіч практычна расплакаўся, згадваючы верталёт у Мінску ў першыя дні пратэстаў з чырвона-зялёным сцягам. Карповіч сказаў, што не трэба баяцца абразіць, а таксама позваў за абразы ў суд, бо ідзе мардабой, вулічныя баі, хто ўдзельнічаў — той ведае. І наогул ідзе вайна, дзе кнігі — гэта зброя.

Звяртае на сябе ўвагу аднолькавасць выказванняў чыноўнікаў і прапагандыстаў:

1) былі непублічныя нарады, дзе выпрацоўваліся тэзісы?

2) беднасць мовы: раптам усе згубілі словы і забыліся сінонімы, затое не хаваючыся ўжываюць словы «правільныя кнігі і няправільныя кнігі», «не нашы каналы», «нашы кнігі», «правільная пазіцыя» і гэтак далей — пра правільнае і няправільнае, сваіх і чужых, нашых і нянашых.

Яшчэ адна банальнасць, якую паўтараюць як заведзеныя, — вось знікне электрычнасць, і што тады вашы смартфоны? А вось кнігі застануцца, гэта — огого (цытата ў маім пераказе, але блізкая да арыгінальнага гучання).

Ну, і асноўная думка круглага стала —

улада нарэшце ацаніла значэнне кнігі, бо (цытата таксама прыкладная) «калі мы не будзем пісаць правільныя кнігі, іх будуць пісаць іншыя. А кніга — гэта міна, якая будзе ляжаць на паліцы бібліятэкі і потым выбухне і хтосьці на ёй падарвецца. Таму нам трэба пісаць правільныя кнігі».

Потым вельмі доўга і мутарна нешта неразборлівае казаў Чаргінец. Чаму гук прапагандысты запісалі ў такой кепскай якасці (тым больш з улікам стану Чаргінца) — вялікае пытанне. Або дыверсія, або тэхслужба нейкая «няправільная» і «не іхная».

Але што мяне здзівіла больш за ўсё напісанае вышэй — гэта запрошаныя на круглы стол сілавікі. Цяпер яны не толькі тэатралы, але і літаратуразнаўцы. Губазік, МУС, іншыя… Прапагандысты ім дзякуюць, а прадстаўнік губазіка, выкліканы сказаць слова, пяе свае хваласпевы і зноў кажа пра «правільныя» кнігі, супрацьпаставіўшы ім тыя, якія даводзіцца «ізымаць» з няправільных кнігарняў.

Але ў прынцыпе нічога новага я не пачула.

Усё гэта толькі пацвярджае тое, пра што Беларускі ПЭН гаворыць ужо некалькі месяцаў: месца выцесненай з публічнай сферы беларускай культуры ўлада будзе запаўняць сваім сурагатам.

Плюсы такога замяшчэння — нізкаякасная беларуская літаратура ўсё адно не будзе мець папулярнасці ў чытачоў. Мінусы: 1) робіцца за «нашы» грошы, 2) як і школьная праграма, гэты белліт курыльшчыка адбівае ахвоту ад беларускай літаратуры і мацуе ўражанне, што ў белліце нічога цікавага быць не можа.

Але тут зноў плюсы — ідэолагі, чыноўнікі і прапагандысты разлічваюць гэтым сваім прадуктам папрацаваць з тымі, хто праз 7-8 год будзе дваццацігадовым. То-бок, з аўдыторыяй, якая галоўным чынам спажывае і будзе спажываць інтэрнэт, а сёння сядзіць у цік-току. Пяцёрачка па дзесяцібальнай за спробу.

Не «кол», бо ўсё ж падсуеціліся і развялі бюджэт на грошы для накладаў сваіх кніг і імітуюць бурную дзейнасць у сферы, якую

праспалі ў папярэднія гады, а цяпер спрабуюць кампенсаваць пафаснымі банальнасцямі, ад якіх у мяне — амаль саракагадовай — прыступы смеху, а для тынейджараў яны проста марсіяне, якія гавораць на незразумелай ім мове і, як мы ведаем, захапілі Беларусь.

Карацей, калі сённяшнія чыноўнікі ад культуры бяруцца за справу, можна быць спакойнымі — справа будзе пазбаўленая якасці, тэхналагічнасці, не дасягне пастаўленай мэты, але, магчыма, яна прывядзе ў экстаз саміх чыноўнікаў.

P. S. Прысутны на сустрэчы намеснік старшыні ЛДПБ паабяцаў чытаць свайму чатырохгадоваму сыну не пра чалавека-павука, а кнігі, прэзентаваныя на сустрэчы. Катаванні рускім мірам, спадзяюся, дадуць сыну неабходную прышчэпку і з яго вырасце здаровы чалавек.

Каментары2

  • Скотны двор
    31.07.2022
    Прышпільна было назіраць за гэтым заапаркам)
  • SHOS
    01.08.2022
    Я крайне советую читать/смотреть блевотину Муковозчика, Гладкой, Курхинен и остальных.
    Повышает самооценку, критическое мышление, ненависть к режиму.

Цяпер чытаюць

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі11

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Андрэй Аляксандраў: За кратамі я ведаў, што беларуская журналістыка працуе, і таму спакойна збіваў паддоны2

Кушнер Пуціну: Вы нам і год назад казалі, што за пару месяцаў зоймеце Данбас26

Лукашэнка заклікаў саджаць больш бульбы9

Трамп прапануе Пуціну бізнэс-здзелкі з ЗША да завяршэння вайны з Украінай7

«За гэта ў турму трэба садзіць». Лукашэнку абурыла, як цярэбяць лён на роднай Шклоўшчыне37

Наколькі каштоўнае для Лукашэнкі апошняе зняцце санкцый з боку ЗША8

Вызвалены Алесь Чумакоў расказаў пра абвінавачванне: «Граў беларускую народную музыку і тым самым гуртаваў пратэставае ядро»14

Мінчанцы, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за трох народжаных дачок, пакуль падарылі трохмесную каляску26

«Калі працуеш дома — жыць няма за што, а калі працуеш на фуры — жыць няма калі». Беларусы-дальнабоі расказалі пра свой лад жыцця13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі11

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць