Улада1616

Пачаліся вайсковыя вучэнні «Захад-2009»

18 верасня. 18 верасня на тэрыторыі Беларусі пачаліся беларуска-расійскія аператыўна-стратэгічныя вучэнні «Захад-2009». Іх тэма — «Падрыхтоўка і прымяненне рэгіянальнай групоўкі войскаў (сіл) Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі для забеспячэння ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы».

Галоўная мэта вучэнняў — праверыць магчымасці Беларусі і Расіі па забеспячэнні ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы, яе гатоўнасць да адбіцця магчымай агрэсіі, а таксама павысіць зладжанасць органаў ваеннага кіравання, палявую і паветраную вывучку злучэнняў і воінскіх часцей, якія ўваходзяць у склад РГВ(С).

У аснову задумы вучэнняў пакладзены адзін з магчымых варыянтаў развязвання ваеннага канфлікту і сучасныя погляды на яго прадухіленне, а таксама вядзенне абарончых дзеянняў. Адметнасцю задумы АСВ з'яўляецца правядзенне пад агульнай назвай «Захад-2009» серыі не звязаных адзін з адным агульным камандаваннем вучэнняў па абарончай тэматыцы.

Вучэнні пройдуць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у два этапы: на першым этапе, што складзе пяць сутак (з 18 па 22 верасня), асноўныя намаганні плануецца засяродзіць на падрыхтоўцы абарончай аперацыі РГВ(С); на другім этапе працягласцю сем сутак (з 23 па 29 верасня) асноўная ўвага будзе нададзена ацэнцы эфектыўнасці функцыянавання Адзінай рэгіянальнай сістэмы СПА Беларусі і Расіі па адбіцці ўдараў з паветра, кіраванні групоўкамі войскаў падчас правядзення абарончых баявых дзеянняў.

Агульная колькасць войскаў, якія ўдзельнічаюць у камандна-штабных вучэннях, складзе каля 12.600 чалавек: Узброеныя сілы, іншыя войскі і воінскія фарміраванні Рэспублікі Беларусь — каля 6.500 чалавек, УС РФ — каля 6.000 чалавек, Узброеныя сілы Казахстана — каля 30 чалавек. У адпаведнасці з планам падрыхтоўкі УС прызвана з запасу прыкладна 1.800 ваеннаабавязаных, якія таксама бяруць удзел у АСВ.

У вучэннях запланаваны ўдзел групы расійскіх афіцэраў са складу Аб'яднанага камандавання РГВ(С), кіравання, злучэнняў і воінскіх часцей 20-й арміі Маскоўскай ваеннай акругі, аператыўнай групы Галоўнага камандавання ВПС, Камандавання ваенна-транспартнай авіяцыі, аператыўнай групы Камандавання ПДВ, кіравання і падраздзяленняў 98-й паветрана-дэсантнай дывізіі.

Ад беларускіх Узброеных сіл у вучэннях бяруць удзел структурныя падраздзяленні Міністэрства абароны, Генеральнага штаба, органы ваеннага кіравання, прызначаныя ў склад Аб'яднанага камандавання РГВ(С) з воінскімі часцямі (падраздзяленнямі) сувязі, аховы і абслугоўвання, камандавання відаў і роду УС, аператыўныя (аператыўна-тактычныя) камандаванні, злучэнні і воінскія часці радоў войскаў, спецыяльных войскаў, узбраення і тылу Узброеных сіл.

Да АСВ «Захад-2009» таксама залучаныя аператыўныя групы штабоў зон і раёнаў тэрытарыяльнай абароны, сфарміраваныя органы кіравання і падраздзяленні тэрытарыяльных войскаў Лідскага раёна Гродзенскай вобласці, Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці, Барысаўскага раёна Мінскай вобласці, Лепельскага і Аршанскага раёнаў Віцебскай вобласці, Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці.

У вучэннях бяруць удзел рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання: аператыўныя групы, сілы і сродкі Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, органаў Дзяржаўнай бяспекі і Пагранічнай службы, Міністэрства аховы здароўя, Міністэрства транспарту і камунікацый.

У вучэннях задзейнічана баявая і спецыяльная тэхніка, у тым ліку 103 лятальныя апараты (63 самалёты і 40 верталётаў), прыкладна 470 баявых браніраваных машын, 228 танкаў, 234 артылерыйскія гарматы, мінамёты і РСЗА.

Асноўнае месца правядзення аператыўна-стратэгічных вучэнняў — Абуз-Лясноўскі палігон, дзе 29 верасня будуць адпрацаваныя асноўныя мерапрыемствы практычных дзеянняў войскаў.

Асобна на Барысаўскім палігоне будуць праходзіць вучэнні па плане Генеральнага штаба Узброеных сіл РФ. Іх задума не звязаная з задумай АСВ «Захад-2009». Актыўная фаза пройдзе з 27 па 28 верасня.

АСВ «Захад-2009» прадугледжвае дзеянні Узброеных сіл Беларусі на тэрыторыі Расіі (Ашулук, Целямба).

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН

Каментары16

Цяпер чытаюць

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення4

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення

Усе навіны →
Усе навіны

Коўл: Канчатковага рашэння наконт запрашэння Лукашэнкі ў ЗША няма7

У Dana Mall зрабілі велікодны гарадок

Уладальнік OnlyFans памёр у 43 гады20

Беларусу трапіліся дзіўныя 100 даляраў. Банк пацвердзіў сапраўднасць купюры, але не прыняў2

Тэгеран абвяргае словы Трампа: «Ніякіх перамоў няма, ён адступіў з-за нашых пагроз»6

Як адшукаць продкаў і скласці свой радавод?4

Памятаеце госцю свецкага вечара ў сукенцы з галавой казулі? Цяпер у яе іншы экстравагантны вобраз6

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад моцнага гуку, падобнага да дрона10

Расійскі палітык загінуў на вайне праз 10 дзён пасля падпісання кантракта, нават не даехаўшы да фронту11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення4

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць