Свет

«ДНР» і «ЛНР» прызнала Паўночная Карэя

КНДР прызнала незалежнасць так званай «ДНР», напісаў у сваім тэлеграм-канале кіраўнік самаабвешчанай рэспублікі Дзяніс Пушылін. Гэта адбылося пасля сустрэчы прадстаўніцы «ДНР» у Расіі Вольгі Макеевай з паслом КНДР у Расіі Сын Хон Чхолем.

Пасол КНДР у Маскве Сын Хон Чхоль з прадстаўніцай «ДНР» Вольгай Макеевай

Пасля прыйшла дадатковая інфармацыя, што КНДР прызнала і «Луганскую народную рэспубліку».

Дагэтуль самаабвешчаныя «Данецкая народная рэспубліка» і «Луганская народная рэспубліка» былі прызнаныя толькі дзвюма дзяржавамі — членамі ААН: Расіяй і Сірыяй, а таксама часткова прызнанымі дзяржавамі Абхазія і Паўднёвая Асеція. Усе астатнія дзяржавы-члены ААН лічаць тэрыторыі, якія кантралююць «ДНР» і «ЛНР», часткай Украіны.

Цікава, што раней КНДР не заяўляла пра прызнанне Абхазіі і Паўднёвай Асеціі, якія Расія прызнала яшчэ ў 2008 годзе.

Каментары

Цяпер чытаюць

Анжаліцы Мельнікавай выдалі пашпарт прыкрыцця на імя Ангеліны Радзівонавай?13

Анжаліцы Мельнікавай выдалі пашпарт прыкрыцця на імя Ангеліны Радзівонавай?

Усе навіны →
Усе навіны

Айцішніцы далі тры гады па справе Гаюна. Яна жыла ў Вільні, але перыядычна ездзіла на радзіму3

Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі перахапіў уладу ў Маджтабы Хаменеі6

Камунальнікі пойдуць аглядаць кватэры беларусаў4

Андрэй Пачобут сустрэўся з жонкаю

У Гродзенскім заапарку з'явіўся новы жылец — Лёня Агуці

Прыём некаторых папулярных лекаў падчас цяжарнасці павялічвае рызыку аўтызму ў дзіцяці амаль напалову10

Сёння ў Варшаве адкрыецца яшчэ адна беларуская кнігарня4

Трамп даручыў падрыхтавацца да доўгай блакады Армузскага праліва3

Таямніца, якой 200 мільёнаў гадоў: навукоўцы высветлілі, чаму крабы ходзяць бокам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліцы Мельнікавай выдалі пашпарт прыкрыцця на імя Ангеліны Радзівонавай?13

Анжаліцы Мельнікавай выдалі пашпарт прыкрыцця на імя Ангеліны Радзівонавай?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць