Здарэнні

На допыце ў Шклове мужчына падпаліў сябе і супрацоўніка міліцыі. Мужчына загінуў, міліцыянт у рэанімацыі

Днём 31 мая ў Шклоўскім РАУС адбылося надзвычайнае здарэнне. Па словах мясцовых жыхароў, у кабінеце будынка падчас допыту мужчына ўчыніў падпал, супрацоўнік райаддзела атрымаў цяжкія траўмы і знаходзіцца ў бальніцы, піша Zerkalo.io.

Сляды пажару ў РАУС

Як паведамілі журналістам тры не звязаныя паміж сабой крыніцы, надзвычайнае здарэнне адбылося ў аўторак.

— Горад абмяркоўвае, відавочцы распавядаюць, што мужчыну выклікалі на допыт, і ён падпаліў сябе і следчага. У кабінеце быў пажар, засталіся сляды на будынку — напісаў супрацоўнік аднаго са шклоўскіх прадпрыемстваў. — Знаёмы бачыў абпаленыя рэчы і кучу разявак каля РАУС.

Паводле яго слоў, следчы атрымаў апёкі 90% цела і знаходзіцца ў раённай бальніцы. Супрацоўнікі Шклоўскай ЦРБ пацвердзілі: туды паступіў супрацоўнік міліцыі 1995 года нараджэння з апёкамі 90% цела.

— Ён у рэанімацыі, а той, хто ўчыніў падпал, нібы як, памёр, — распавялі ў бальніцы.

Пра тое, што мужчына, які ўчыніў падпал, загінуў, казаў і яшчэ адзін наш суразмоўца. Па яго словах, той пранёс у будынак бензін. Больш пра яго нічога не вядома.

Па інфармацыі Zerkalo.io, пацярпелага следчага завуць Дзмітрый Хадарэнка, яму 27 гадоў. У маі 2018 года на сайце раённай газеты «Ударны фронт» выходзіла публікацыя аб працы Шклоўскага РАУС, у ёй згадваўся оперупаўнаважаны крымінальнага вышуку Дзмітрый Хадарэнка. Тады ён распавядаў, што ўладкаваўся ў райаддзел у жніўні 2017 года, прыйшоў пасля інстытута МУС, «можна сказаць, здзейсніў дзіцячую мару».

Праз пяць месяцаў, у кастрычніку 2018-га, на святкаванні юбілею крымінальнага вышуку Беларусі Дзмітрыю Хадарэнку ўручылі грамату УУС Магілёўскага аблвыканкама, ён быў у званні старшага лейтэнанта міліцыі. Увосень 2020-га таксама атрымаў грамату ад начальніка УУС.

Таксама паведамляюць, што ў памяшканні падчас пажару мог знаходзіцца яшчэ адзін супрацоўнік міліцыі. Ён не пацярпеў.

Следчы камітэт афіцыйна пацвердзіў інцыдэнт

Паведамляецца, што днём 31 мая ў райаддзел даставілі для разбору жыхара Магілёва, «адбылося ўзгаранне канфіскаванай маёмасці», у працоўным кабінеце пачаўся пажар. Мужчына загінуў, супрацоўнік аддзела шпіталізаваны.

— Па гэтым факце следчым упраўленнем УСК па Магілёўскай вобласці праводзіцца праверка. Прычына здарэння выяўляецца, — гаворыцца ў паведамленні.

Пазней афіцыйныя органы ўдакладнілі, што ў міліцыянера апёкі 76% цела.

Каментары

Цяпер чытаюць

Калеснікава: У 2020‑м я змагалася не супраць Лукашэнкі, а за людзей, свабоду і свабодныя выбары56

Калеснікава: У 2020‑м я змагалася не супраць Лукашэнкі, а за людзей, свабоду і свабодныя выбары

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі вінавацяць УСУ ва ўдары па інтэрнаце з падлеткамі. Украінцы адмаўляюць4

У Гродне качка вывела качанят на чацвёртым паверсе аднаго з дамоў. Вышыня аказалася празмернай1

Каля «Першага нацыянальнага гандлёвага дома» ў Мінску тэстуюць новыя святлафоры ФОТЫ2

У Расіі цалкам забаранілі армянскую мінералку «Джэрмук»5

«Накіраваў аўтамабіль у бок паліцыянтаў». У польскай пракуратуры пракаментавалі справу са стральбой па беларусе ў Польшчы12

Усе беларускія банкі пачнуць сачыць за месцазнаходжаннем кліентаў? Альфа-банк ужо папярэдзіў, адмовіцца немагчыма20

Трэнера зборнай Беларусі па пляжным футболе прызналі найлепшым у свеце1

Пад Асіповічамі машыну ў кювет адправіла птушка

У Мінску падчас пажару літаральна з таго свету выцягнулі ката ВІДЭА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Калеснікава: У 2020‑м я змагалася не супраць Лукашэнкі, а за людзей, свабоду і свабодныя выбары56

Калеснікава: У 2020‑м я змагалася не супраць Лукашэнкі, а за людзей, свабоду і свабодныя выбары

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць