Свет

Праект рашэння ЕС выводзіць з-пад эмбарга расійскую нафту, якая пастаўляецца праз трубаправод

Апошні праект рашэння саміта ЕС, які пачынаецца ў панядзелак, выключае з-пад санкцый пастаўкі расійскай нафты праз трубаправоды. Пра гэта паведамляе карэспандэнт «Радыё Свабода» Рыкард Юзвяк, які азнаёміўся з праектам пастановы.

«Рада прыйшла да пагаднення, што шосты пакет санкцый супраць Расіі будзе ахопліваць сырую нафту, а таксама нафтапрадукты, якія пастаўляюцца з Расіі ў дзяржавы-сябры, з часовым выключэннем для сырой нафты, што пастаўляецца праз трубаправод», — гаворыцца ў тэксце пастановы, якую павінны зацвердзіць на саміце ўсе дзяржавы ЕС.

У нядзелю краіны ЕС не змаглі дасягнуць пагаднення па пытанні эмбарга на расійскую нафту. Прапанова, якая абмяркоўвалася ў нядзелю ўвечары, прадугледжвала забарону паставак расійскай нафты ў ЕС морам да канца года, але не распаўсюджвалася на нафту, якая пастаўляецца праз расійскі нафтаправод «Дружба» ў Венгрыю, Славакію і Чэхію.

Прапанова таксама прадугледжвала, што краіны-сябры будуць паступова спыняць імпарт нафты, якая пастаўляецца марскім шляхам — цягам шасці месяцаў і нафтапрадуктаў — цягам васьмі месяцаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Аляксей Хлястоў на Акрэсціна6

Аляксей Хлястоў на Акрэсціна

Усе навіны →
Усе навіны

Дасталі. Мытнікі запрасілі мужчыну на асабісты надгляд — той абурыўся і раздзеўся дагала13

Гарачая лінія з Беларуссю па лініі арміі працуе незалежна ад палітыкі — камандуючы УС Літвы

На МКАД сутыкнуліся пяць аўтамабіляў. Шэсць пасажыраў маршруткі дастаўленыя ў бальніцу1

У пад’ездзе дома ў «Мінск-Свеце» пачаліся «раскопкі». Жыхары не разумеюць, што гэта наогул такое4

«І ўсё ж такі ён існуе!» У сеціве «спалілі», як выглядае новы электрагармонік МАЗ, якую завод трымае ў сакрэце10

У Віцебску жанчына збіла сужыцеля да першай групы інваліднасці. Колькі далі?3

Фестываль агню ў мінскім заапарку, які абурыў гараджан, не адбудзецца

У Расіі забаранілі пісаць пра забароны2

У небе над Рэчыцай — дрон2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксей Хлястоў на Акрэсціна6

Аляксей Хлястоў на Акрэсціна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць