Свет

Расія паведаміла, што «прадухіліла парушэнне мяжы дыверсійнай групай з Украіны»: забітыя пяць чалавек. Украіна заявіла, што гэта фэйк

У Мінабароны Расіі сцвярджаюць, што расійскія вайскоўцы і памежнікі нібыта «прадухілілі парушэнне мяжы дыверсійна-разведвальнай групай з Украіны». 

Паведамляецца аб забойстве пяцярых украінцаў. Сярод расійскіх салдат, паводле паведамлення, страт няма. 

Таксама расіяне паведамляюць аб «знішчэнні дзвюх БМП ўкраінскай арміі, што перасеклі расійскую мяжу для экстранай эвакуацыі ўкраінскай дыверсійнай групы».

Ва Украіне заявілі, што паведамленні аб знішчэнні дыверсійна-разведвальнай групы не адпавядаюць рэчаіснасці. Пра гэта паведаміла агенцтва Reuters са спасылкай на ўкраінскіх вайскоўцаў.

«Украінскіх вайскоўцаў у Растоўскай вобласці няма», — гаворыцца ў паведамленні.

Пазней кіраўнік МЗС Украіны Дзмітрый Кулеба заявіў, што Украіна не нападала на Данецк і Луганск, не пасылала дыверсантаў і не абстрэльвала тэрыторыю Расіі ці КПП на мяжы, не ладзіла дыверсій, а таксама не плануе падобных дзеянняў.

Раней расійскія СМІ сцвярджалі, што ўкраінцы абстралялі расійскі пункт пропуску каля расійска-ўкраінскай мяжы. Украіна катэгарычна адмовіла свой удзел у гэтым. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура24

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Усе навіны →
Усе навіны

«Тытанік» курсуе па Дзвіне ў Віцебскай вобласці

Папа Леў: Жменька тыранаў разбурае свет11

На Камароўцы з’явіліся першыя беларускія клубніцы

У Паўднёвай Карэі знайшлі ваўка, які збег з заапарка. За яго пошукамі сачыла ўся краіна

Штрафы за прапаганду бяздзетнасці? «Хай сам нараджае»8

Ганна Бонд пакпіла наконт «выцця з балот» пра арышты ў архітэктурным бюро «Зробім». Ох ёй і адказалі28

Кіраўнік Пентагона працытаваў замест Бібліі ўрывак з «Крымінальнага чытва»18

У Гродне заўважылі лісу з лісянятамі2

Памёр пастар Аляксандр Барысюк

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура24

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць