Грамадства

«Найбольш у цэнтры і на захадзе краіны». З пачатку снежня ідзе новая хваля вобшукаў і затрыманняў

З пачатку снежня ў Рэдакцыю «НН» прыходзяць паведамленні пра тое, што сілавікі прыходзяць у кватэры з вобшукамі, выпадкова затрымліваюць людзей, правяраюць тэхніку. Пакуль вядома, што прыходзяць да назіральнікаў за выбарамі 2020 года і валанцёраў як праваабарончых арганізацый, так і штабоў кандыдатаў. Агульная колькасць такіх выпадкаў дакладна не вядомая. Праваабаронцы пакуль таксама не могуць яе ацаніць.

Фота носіць ілюстрацыйны характар

Як расказваюць нам відавочцы, вельмі часта прыход адбываецца па такім сцэнарыі: раніцай у кватэру ўломваюцца ўзброеныя людзі, якія пераварочваюць рэчы і залазяць у тэхніку. Калі нічога «забароненага» не знойдзена, то чалавеку можа пашчасціць. Калі нешта ёсць — вынік непрадказальны, ажно да крыміналкі.

Наколькі можна меркаваць па водгуках нашай аўдыторыі, найбольш актыўныя сілавікі на захадзе і ў цэнтры краіны, у Мінску.

«Мяняем адрасы, тэлефоны і сімкі, выходзім на вуліцы ў масках, чакаем, пакуль хваля пройдзе», — кажа «Нашай Ніве» адзін з валанцёраў.

«Звоняць на мабільны: «Тут у двары машыну тваю падрапаў, папрасіў у ДАІ нумар, спусціся разбярэмся. У мяне стаіць GetContact, і там гэты «сусед» падпісаны «Міша губоп». Я праз акно і далей адтуль, перасяджу ў бяспечным месцы», — тлумачыць яшчэ адзін чалавек.

«Прыходзілі па месцы прапіскі таварыша, адкрыла састарэлая маці: «Ён тут даўно не жыве». Развярнуліся, проста ў пад'ездзе іх увагу прыцягнулі дзьве маладыя дзяўчыны, якія спускаліся па лесвіцы. Спынілі, залезлі ў мабільнікі — а там падпіскі і рэпосты. Затрымалі — план выкананы», — расказвае яшчэ адзін відавочца.

Пры гэтым, бываюць і выпадковыя затрыманні. 

«Нам усім сказалі прасачыць за тым, каб не было падпісак на «варожыя» каналы, каб дома не было сімволікі і гэтак далей, бо мяркуецца, што адвольнай ахвярай можа стаць супрацоўнік любой арганізацыі», — гаворыць супрацоўнік дзяржаўнай арганізацыі, якая, здавалася б, не павінна была трапіць пад каток.

Дакладнай лічбы, колькі па краіне такіх выпадкаў, не ведаюць нават праваабаронцы. Ацаніць масштаб і размах пакуль няма магчымасці.

«Гэтая хваля мае вельмі такі закрыты характар, мы даведваемся не пра кожны выпадак нападзення на людзей. А самі яны не паведамляюць, бо цяпер няма ніякіх эфектыўных механізмаў абароны і прыцягвання да адказнасці вінаватых, людзі баяцца пагоршыць сваё становішча, — кажа праваабаронца «Вясны» Павел Сапелка. — Мы трактуем усё гэта як адвольныя дзеянні, накіраваныя на запалохванне, а не на расследаванне нейкіх канкрэтных злачынстваў. Мая парада людзям у гэтай сітуацыі: выжыць, захаваць жыццё, здароўе і свабоду».

Чытайце таксама: Чысткі да рэферэндуму? Чаму па ўсёй краіне ў журналістаў, валанцёраў і назіральнікаў за выбарамі праходзяць вобшукі

Каментары

Цяпер чытаюць

Тэрарыст у Кіеве забіў шэсць чалавек і забарыкадаваўся ў супермаркеце. Яго застрэлілі падчас штурму2

Тэрарыст у Кіеве забіў шэсць чалавек і забарыкадаваўся ў супермаркеце. Яго застрэлілі падчас штурму

Усе навіны →
Усе навіны

Паляванне на пакемонаў. У Брытаніі масава рабуюць крамы, якія гандлююць карткамі з казачнымі істотамі

Беларусам Алене і Крыстафу, у якіх у Варшаве згарэла арэндная кватэра, за дзень сабралі больш за $16 тысяч19

Беларус, якому забаранілі ўязджаць у Еўропу, знайшоў хітры спосаб, як гэта абысці7

Спецыялісты патлумачылі, наколькі небяспечныя масты і пуцеправоды, хібы якіх паказваюць у інтэрнэце2

Беларусы за 10 гадоў аб'ехалі ўсе раёны краіны. А цяпер яны падзяліліся парадамі, памылкамі і склалі шэсць маршрутаў для пачаткоўцаў5

Памёр Вячаслаў Нікіфараў

Улады Малдовы замкнулі расійскіх вайскоўцаў у Прыднястроўі11

Беларуска аб'явіла пошук сяброўкі для «бостанскага шлюбу». Яе падтрымалі21

«Вам прыйдзецца вучыцца». Лукашэнка параўнаў беларускую дыктатуру з амерыканскай дэмакратыяй13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэрарыст у Кіеве забіў шэсць чалавек і забарыкадаваўся ў супермаркеце. Яго застрэлілі падчас штурму2

Тэрарыст у Кіеве забіў шэсць чалавек і забарыкадаваўся ў супермаркеце. Яго застрэлілі падчас штурму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць