Грамадства

З філармоніі пасля прэм'еры звольнілі кампазітарку Ларысу Сімаковіч

31 кастрычніка ў Ларысы Сімаковіч быў апошні працоўны дзень у Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Яна выйшла на сцэну, дзе гучаў яе новы твор — космамістэрыя «Край».

У пятніцу 29 кастрычніка Ларысе Сімаковіч аддалі працоўную кніжку, піша «Радыё Свабода».

Па словах кампазітаркі, намеснік гендырэктара Андрэй Лапцёнак паведаміў, што з ёй не працягваюць кантракт «па ўзросце».

«У мяне скончыўся кантракт, які раней працягвалі некалькі гадоў без праблем. І раптам нечакана, хоць я магу здагадвацца пра нейкія рэальныя прычыны, намеснік гендырэктара сказаў, што «па прычыне ўзросту». Калі я запыталася, ці ёсць да мяне прафесійныя пытанні, намеснік адказаў упэўненым «не!», — расказала Сімаковіч «Свабодзе».

Ларыса Сімаковіч за 13 гадоў працы ў філармоніі паставіла 11 спектакляў, адкрыла новыя жанры для беларускага харавога мастацтва. Яна з 1992 года — сябра беларускага Саюза кампазітараў.

Апроч дзейнасці ў якасці прафесійнага кампазітара, Ларыса Сімаковіч працавала на палову стаўкі вядучым рэдактарам у медыйных структурах філармоніі. Яна складала анонсы і музычныя праграмкі для гледачоў. Паводле Ларысы, за амаль 13 гадоў працы ў філармоніі яна ніводнага прадукту не выдала на рускай мове, а толькі на беларускай.

«Хоць у філармоніі пераважае руская мова. На сёння там не засталося ніводнага чалавека, які б валодаў у той меры беларускай мовай, як валодаю я. І калі я спыталася адносна таго, што ніводнага беларускамоўнага ў філармоніі не застаецца, той жа намеснік дырэктара адказаў: «Ну как-то!» Для мяне стала ясна, што беларуская мова для гэтага чыноўніка не ёсць духоўнай каштоўнасцю, — кажа Ларыса Сімаковіч. — Я думаю, што гэта адна з першых прычын, бо беларуская мова сёння маркер, абазначэнне пазіцыі чалавека. Гэта было пры камунізме і пазней».

Ларыса Сімаковіч сказала, што цяпер шукае працу, «каб не думаць пра грошы, а пра творчасць».

Ларыса Сімаковіч вядомая як кампазітарка, балетмайстар, мастацкая кіраўніца фальклорнага тэатра «Госціца» і рэжысэр-пастаноўшчык, а да таго ж танцорка і спявачка.

Каментары

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома25

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна атрымала базу ў Лівіі для атакі на расійскія караблі

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі17

Камандзір Рускага добраахвотніцкага корпусу патлумачыў, ці ён арганізаваў напад на Ідрака Мірзалізадэ9

Зяленскі заявіў, што сітуацыя на фронце найлепшая за 10 месяцаў1

«Табе што, рускіх грошай шкада?» Данейка згадаў забаўны выпадак з Бабарыкам у самалёце15

Жыхарка Мядзельскага раёна ў канцы сакавіка назбірала журавінаў

Расійскі Су-30 пацярпеў крушэнне ў Крыме3

Лукашэнка зноў згадаў 2020 год16

Гомельскі рэцыдывіст нападаў на людзей у пад'ездах, а потым напаў на Украіну. Вынік?8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома25

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць