Грамадства

МПЗ: Падатак на нерухомасць для ўсіх уладальнікаў кватэр не новы, а адмена льготы

Падатак на нерухомасць для ўсіх уладальнікаў кватэр, які можа быць прыняты з 2022 г., не новы, а адмена льготы, якой карыстаюцца каля 1,5 млн плацельшчыкаў. Так мяркуе намеснік начальніка ўпраўлення падаткаабкладання даходаў і маёмасці фізічных асоб Міністэрства па падатках і зборах Кацярына Зарэцкая, пішуць Мінск-Навіны.

Кацярына Зарэцкая кажа, што адсутнасць падатку на першую кватэру — льгота, якой больш у свеце няма. 

— Мы вывучылі заканадаўствы розных дзяржаў. Такая льготы (г. зн. магчымасць не плаціць падатак за першую кватэру) няма ні ў адной краіне, — падкрэсліла яна.

Па словах Зарэцкай, паколькі законапраект аб зменах у Падатковы кодэкс, распрацоўшчыкам якога з'яўляецца Мінфін, яшчэ не прыняты, казаць аб канчатковым рашэнні пакуль рана. 

Зараз падатак на нерухомасць плацяць тыя, хто валодае двума і больш кватэрамі. Колькі канкрэтна ў іх аб'ектаў нерухомасці — такой статыстыкі няма. Але больш чым двума валодаюць больш за 215 тыс. падаткаплацельшчыкаў Беларусі.

Законапраектам прадугледжана, што з 1 студзеня 2022 года фізічныя асобы, якія маюць ва ўласнасці або якія прынялі па спадчыне жылыя памяшканні ў шматкватэрным або блакаваным жылым доме (долі ў праве ўласнасці або ў спадчыне на маёмасць), становяцца плацельшчыкамі падатку на нерухомасць.

Сума, якая падлягае выплаце, вызначаецца зыходзячы з разліковага кошту 1 м2 тыпавога будынка на 1 студзеня, агульнай плошчы жылога памяшкання і стаўкі падатку ў памеры 0,1 %.

Так, напрыклад, падатак на нерухомасць на стандартную кватэру плошчай 60 м2 у год складзе ад 27 рублёў у райцэнтрах і да 48,6 рубля ў Мінску. Гэта супастаўна з падатковай нагрузкай на ўладальнікаў жылых дамоў.

Колькі ж атрымае бюджэт дадатковых грошай? Нават калі палічыць па высокім мінскім тарыфе, то атрымаецца 73 млн рублёў. Ці ёсць сэнс дзеля такіх грошай уладам рызыкаваць рэштай сваіх прыхільнікаў, невядома. 

Міністэрству аховы здароўя з «рэзервовага фонду прэзідэнта» выдзеляць 140 млн рублёў. Шмат гэта ці не?

Каментары

Цяпер чытаюць

Чаму амерыканцы так ірвуцца на Месяц, што там будуць здабываць? І што да таго беларусам? Тлумачыць беларускі астрафізік8

Чаму амерыканцы так ірвуцца на Месяц, што там будуць здабываць? І што да таго беларусам? Тлумачыць беларускі астрафізік

Усе навіны →
Усе навіны

Расія атакавала пасажырскі аўтобус у цэнтры Нікапаля Днепрапятроўскай вобласці FPV-беспілотнікам

КДБ прызнаў экстрэмісцкім фармаваннем «Беларускую нацыянальную кааліцыю», а загінулага Мікіту Крыўцова назваў адным з яе арганізатараў4

Прэзентаваны трэйлер мультфільма «Ферма жывёлаў» па Оруэлу3

25‑гадовую дызайнерку з Пінска, якая распісвала сцены для сацыяльнага цэнтра, асудзілі за палітыку3

МЗС Расіі прыгразіла адказам краінам Балтыі праз тое, што яны нібыта адкрылі паветраную прастору для ўкраінскіх дронаў17

«Найвялікшая бясплатная рэклама ў гісторыі». Слоічак Nutella нечакана ўварваўся ў прамую трансляцыю палёту вакол Месяца6

У Іране заклікалі студэнтаў і школьнікаў выходзіць у жывыя ланцугі вакол электрастанцый5

Блытаніна ў спісах вызваленых палітвязняў: выйшаў іншы Махнач, замест Наважылава адпусцілі Наважанцава8

Беларуская ўсяночная на Вялікдзень у Вільні пройдзе ў царкве, уфундаванай Канстанцінам Астрожскім5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму амерыканцы так ірвуцца на Месяц, што там будуць здабываць? І што да таго беларусам? Тлумачыць беларускі астрафізік8

Чаму амерыканцы так ірвуцца на Месяц, што там будуць здабываць? І што да таго беларусам? Тлумачыць беларускі астрафізік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць