Грамадства

Не змаглі навесіць падаткі і ўзяліся за «варожасць»? Расказваем пра новую справу супраць Тутбая

Пяты месяц 11 супрацоўнікаў найбуйнейшага беларускага анлайн-медыя знаходзяцца за кратамі. Іх абвінавачваюць ва ўхіленні ў сплаце падаткаў: нібыта кампанія незаконна далучылася да рэзідэнтаў ПВТ, каб плаціць менш падаткаў. Сярод фігурантаў ёсць і журналісты, якія па сваіх службовых абавязках не звязаныя з юрыдычнай і фінансавай дзейнасцю кампаніі. І вось сёння Следчы камітэт заяўляе, што заведзена яшчэ адна крымінальная справа — цяпер за распальванне варожасці. Пакуль імёны фігурантаў не называюць, але крыніцы паведамляюць, што навесіць новы артыкул, па якім пагражае да 12 гадоў калоніі, могуць акурат на журналістаў і рэдактараў. 

Гендырэктар кампаніі Людміла Чэкіна і галоўны рэдактар Марына Золатава, абедзве ўжо пяты месяц у СІЗА

Вось што афіцыйна паведамляе Следчы камітэт: у адносінах да службовых асоб і супрацоўнікаў «ТУТ БАЙ МЕДЫЯ» і іншых асоб распачата крымінальная справа па ч. 3 арт. 130 КК (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або розні, здзейсненае групай асоб). Па гэтым артыкуле пагражае ад 5 да 12 гадоў пазбаўлення свабоды.

У ліку палітычных артыкулаў 130-ы набірае абароты. Калі раней па ім каралі ў асноўным за выказванні ў падтрымку нацысцкай ідэалогіі, то апошнім часам — за матэрыялы, у якіх можна разгледзець крытыку дзейнай улады. Апошнія масавыя затрыманні за каментары таксама былі па арт. 130 КК. Сярод журналістаў такое абвінавачванне выстаўлена Андрэю Пачобуту, Дзянісу Івашыну.

У парушэнне міжнародных нормаў суды і сілавікі сталі вызначаць сілавікоў як асобную сацыяльную групу. Адпаведна крытычныя матэрыялы, якія ставяць пад пытанне законнасць дзейнасці такіх структур, сталі разглядаць у рэчышчы распальвання варожасці. 

У цяперашніх рэаліях даказаць невінаватасць надзвычай складана. Праблема ў тым, што ў аснову такіх спраў кладзецца сам матэрыял, у якім сілавікі ўгледзелі парушэнне закону, і высновы праўладных экспертаў. Суды катэгарычна не хочуць разглядаць высновы незалежных экспертаў, нават калі абарона просіць далучыць матэрыялы да справы.

Нагадаем, разгром Тутбая адбыўся 18 мая, сайт быў заблакаваны, доступу да яго няма і па сёння. Сілавікі прыйшлі ў офіс кампаніі і да супрацоўнікаў дадому.

Затрымалі 15 чалавек, у тым ліку генеральнага дырэктара Людмілу Чэкіну, галоўнага рэдактара Марыну Золатаву (яны з’яўляюцца і мінарытарнымі акцыянерамі кампаніі).

Цяпер за кратамі застаецца 11 чалавек, двое юрыстаў — пад забаронай на пэўныя дзеянні, Юлія Чарняўская, якая валодае мажырытарнай доляй кампаніі Hoster.by, — пад хатнім арыштам.

1-га верасня на свабоду выйшаў генеральны дырэктар Hoster.by Сяргей Павалішаў, ягоны адвакат сцвярджаў, што ён па-ранейшаму фігурант крымінальнай справы, яму змянілі меру ўтрымання. Аднак Юрый Васкрасенскі, які пазіцыянуе сябе як пасярэднік у датэрміновым вызваленні палітвязняў, заяўляў, што Павалішаў звярнуўся з просьбай аб памілаванні, і гэта просьба была выканана. Кампанія больш не ўказвае Павалішава ў спісе затрыманых. 

17 жніўня суд прызнаў Тутбай экстрэмісцкім рэсурсам, а таксама новы сайт, які стварыла частка былых журналістаў медыя. Доступ да Тутбая ўсё яшчэ заблакаваны, то-бок артыкулы, якія следства паклала ў матэрыялы крымінальнай справы, недаступныя да прагляду.

Каментары

Цяпер чытаюць

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»14

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска прывезла з-за мяжы купюру €0

У Чыце на Парад Перамогі ўпершыню вывелі калону жонак і маці ўдзельнікаў вайны з Украінай10

Асобнай калонай на парадзе пусцілі вайскоўцаў з Паўночнай Карэі4

Побач з Пуціным на парадзе ўпершыню пасадзілі ўдзельніка ўварвання ва Украіну7

Мацкевіч лічыць, што Офіс Ціханоўскай падарваў свой аўтарытэт тым, што не ўдзельнічаў у яго гульні35

ЗША ўвялі санкцыі супраць беларуса — Махамеда Алі Талібава4

Коля Лукашэнка сядзеў побач з бацькам і Пуціным на Краснай плошчы21

352 тысячы загінулых расійскіх вайскоўцаў — новая ацэнка страт за чатыры гады поўнамаштабнай вайны10

Аўтобусны перавозчык рэкламуе туры з Мінска ў Крым з прыемнай зніжкай. Каментатары ацанілі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»14

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць