Грамадства

Актывіст з Брэста атрымаў тры месяцы арышту за адмову даваць паказанні на блогераў Кабанава і Пятрухіна

Да трох месяцаў арышту паводле арт. 402 Крымінальнага кодэкса (адмова альбо ўхіленне ад дачы паказанняў) асудзілі брэсцкага актывіста Дзмітрыя Андрасюка.

Дзмітрый гатовы да арышту, таму прыйшоў з пакетам неабходных рэчаў. Фота: «Брэсцкая Вясна».

Ён праходзіў сведкам па справе брэсцкіх палітвязняў, блогераў Сяргея Пятрухіна і Аляксандра Кабанава, якіх у красавіку гэтага года асудзілі да трох гадоў калоніі агульнага рэжыму, паведамляе «Вясна».

Як распавёў актывіст, крымінальную справу на яго распачалі за адмову адказваць на пытанні суддзі, які разглядаў справу Пятрухіна і Кабанава, бо ён не паказаў службовае пасведчанне суддзі.

«Я не меў намеру адмаўляцца і не адмаўляўся ад дачы паказанняў. Саша [Кабанаў] і Сяргей [Пятрухін] тут ні пры чым — так здарылася, што мой першы ўдзел у крымінальным працэсе супаў з іх крымінальнай справай. Для мяне гэта прынцыповае пытанне. Я не абавязаны ні верыць, ні здагадвацца, ні разумець, ні фантазіраваць, хто перада мной стаіць — я хачу ведаць дакладна, хто да мяне звяртаецца. У любой сітуацыі, — заявіў Дзмітрый Андрасюк. — Маё патрабаванне было праігнаравана, таму я стаў ігнараваць словы гэтай невядомай мне асобы. У выніку гэта было расцэнена як адмова ад дачы паказанняў. Расцэнена няправільна, што пацвярджаецца маім удзелам у следчых дзеяннях (допыт у ГУБАЗіК) і паездкай у Магілёў».

Каментары

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ34

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Проста пасярод Гамбурга воўк укусіў жанчыну ў твар9

На мяжы з Украінай пачынаецца новы этап будаўніцтва вайсковага палігона2

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія44

У Польшчы накрылі падпольную тытунёвую фабрыку. Затрыманыя дзесяць беларусаў4

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads1

Зміцер Дашкевіч: Ты не маеш права інтарэсы Беларусі ставіць вышэй за сям’ю43

Жанчына аддала тэлефонным махлярам паўмільёна рублёў і прадала аўтамабіль1

Цана адной паездкі: у Гомелі асудзілі дзяўчыну, якая на самакаце збіла пенсіянерку. Як пакаралі?1

Дзятлаўскі дальнабойшчык паехаў ваяваць за Расію — з білетам у адзін кірунак9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ34

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць