Грамадства

Памёр скульптар Леў Гумілеўскі, які рабіў помнікі беларускім класікам

3 ліпеня на 91-м годзе пасля працяглай хваробы пайшоў з жыцця вядомы беларускі скульптар Леў Мікалаевіч Гумілеўскі, народны мастак Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь.

Развітанне з Львом Мікалаевічам Гумілеўскім адбудзецца 6 ліпеня (аўторак) 2021 года ў жалобнай зале па адрасе Кульман, 33а з 10.00 да 11.00.

Леў Мікалаевіч Гумілеўскі ярка заявіў пра сябе яшчэ ў 1958 годзе. Больш за паўстагоддзя ён плённа і паспяхова працаваў у галіне станковай і манументальнай скульптуры. З першых выстаў, дзе экспанаваліся яго творы, Леў Гумілеўскі паказаў сябе як выразны мастак са сваім індывідуальным стылем і пластычнай мовай. Пра гэта сведчаць яго знакавыя скульптуры «Партызанская сям'я», «Крылатая», «Салдацкі нацюрморт» і інш. Пачынаючы з 1980-х і пазней Леў Гумілеўскі актыўна ствараў нацыянальны летапіс беларускай гісторыі і культуры. Пластычныя вобразы Максіма Багдановіча, Мікалая Гусоўскага, Кастуся Каліноўскага, Янкі Купалы, Адама Міцкевіча, Міхаіла Агінскага, Канстанціна Астрожскага, Аляксандра Пушкіна, князёў Радзівілаў, Сяргея Рахманінава, Францыска Скарыны, Уладзіслава Сыракомлі з'яўляюцца ідэаламі свайго часу разам з вобразнымі партрэтамі сучаснікаў: Аляксандры Клімавай, Уладзіміра Караткевіча, Міхаіла Савіцкага, Анатоля Сыса, Максіма Танка і інш.

Леў Гумілеўскі на працягу 26 гадоў займаўся педагагічнай дзейнасцю. Сумесна з Міхаілам Савіцкім (жывапіс) і Георгіем Паплаўскім (графіка) скульптар узначальваў майстэрню скульптуры ў «Творчых акадэмічных майстэрнях жывапісу, графікі і скульптуры» (1993-2010).

Народны мастак Беларусі (1991). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (1974) за помнік Янку Купалу ў г. Мінску ў сааўтарстве з Анатолем Аляксандравічам Анікейчыкам і Андрэем Міхайлавічам Заспіцкім. Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь (1977). Лаўрэат прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва (2010) за помнік Янку Купалу ў г. Маскве ў сааўтарстве з Сяргеем Львовічам Гумілеўскім. Узнагароджаны сярэбраным медалём ім. Мітрафана Грэкава (1983) за мемарыяльны комплекс «Змагарам за Савецкую ўладу» ў Магілёве, медалём Францыска Скарыны (2001).

Нарадзіўся 31 кастрычніка 1930 года ў Маскве, РСФСР. Маці Франя Вікенцьеўна Паўлюкевіч родам з хутара Жэрнелішкі Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. З 1933 года жыве ў Беларусі, спачатку ў Стара-Барысаве Барысаўскага раёна Мінскай вобласці, з 1944 года ў Нясвіжы Мінскай вобласці, з 1949 года ў Мінску. Вучыўся ў студыі выяўленчага мастацтва ў Нясвіжы (1946-1949) у Міхаіла Канстанцінавіча Сеўрука, Мінскім мастацкім вучылішчы (1949-1950, 1953-1955, з перапынкам на вайсковую службу) у Віктара Барысавіча і Алены Аляксандраўны Паповых, Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце (1955-1961, на аддзяленні скульптуры) у Аляксея Канстанцінавіча Глебава, Андрэя Ануфрыевіча Бембеля. Выкладаў мастацкія дысцыпліны і скульптуру ў Мінскай дзіцячай мастацкай школе (1961-1962), Мінскім мастацкім вучылішчы (1962-1966), Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце (1968-1972), дзяржаўнай установе культуры «Творчыя акадэмічныя майстэрні жывапісу, графікі і скульптуры» (1993-2010). Член Саюза мастакоў БССР з 1964 года (секцыя скульптуры). Удзельнік выстаў з 1958 года.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Крыме разбіўся самалёт з 29 расійскімі вайскоўцамі2

У Крыме разбіўся самалёт з 29 расійскімі вайскоўцамі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы размятаюць квіткі ў Стамбул на чэрвень — усё праз канцэрт Каржа6

У пары патагонскіх мар у Мінскім заапарку нарадзіліся двое дзетак1

У Татарстане гарыць «Ніжнякамскнафтахім» — пацярпелі больш за 50 чалавек, адзін загінуў6

Апублікавалі праслухоўку тэлефонных размоў Лаўрова і Сіярта10

«Трохпакаёўка ля парку Чалюскінцаў за $30 000». Арандатар забіў гаспадыню і выставіў кватэру на продаж1

Магутны выбух адбыўся у Ніжнякамску ў Татарстане2

У Расіі вынесены прысуд пасынку вядомага артыста — ён забіў родную бабулю і брата6

«Я сяджу з Пратасевічам. Піпец!» Нявеста Рамана Пратасевіча расказала гісторыю іх знаёмства25

«Еўрабачанне» запускае конкурс у Азіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Крыме разбіўся самалёт з 29 расійскімі вайскоўцамі2

У Крыме разбіўся самалёт з 29 расійскімі вайскоўцамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць