Свет

Пяскоў пра пераслед ва Украіне кума Пуціна: Масква не збіраецца ўмешвацца

Масква не збіраецца ўмешвацца ў працэсы, звязаныя з крымінальным пераследам ва Украіне дэпутата Вярхоўнай Рады, старшыні партыі «Апазіцыйная платформа — за жыццё» Віктара Медведчука, якога падазраюць у дзяржаўнай здрадзе, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў.

ТАСС

«Мы не збіраемся ўмешвацца ў гэтыя працэсы, <…> мы хацелі б пераканацца, што за гэтым пераследам няма жадання пазбавіцца ад палітычных канкурэнтаў», — цытуе Пяскова РБК.

Яго таксама спыталі, ці можа Расія даць Медведчуку палітычны прытулак. На гэта прадстаўнік прэзідэнта Расіі адказаў, што, наколькі ў Крамлі вядома са СМІ, Медвядчук знаходзіцца ва Украіне і не звяртаўся па прытулак.

***

Напярэдадні ў дом да Медведчука прыйшлі супрацоўнікі СБУ з ператрусамі. Пазней стала вядома, што яму выставілі абвінавачванні ў дзяржаўнай здрадзе і крадзяжы нацыянальных рэсурсаў у Крыме.

Генпракурор Украіны Ірына Венядзіктава ўдакладніла, што абвінавачванне выставілі па трох эпізодах: датычна радовішча «Глыбокае» ў Чорным моры і, на думку ўладаў, «пераўступцы» правоў на яго «каму-небудзь з Расіі»; перадачы даных аб знаходжанні сакрэтнага ваеннага падраздзялення арміі Украіны; стварэнні арганізацыі, мэтай якой, лічаць у Генпракуратуры, была вярбоўка ўкраінцаў і распаўсюджванне прапаганды.

Медвядчук заявіў, што яго пераслед носіць палітычныя матывы і з'яўляецца «расправай за прынцыповую палітычную пазіцыю».

Ён падкрэсліў, што знаходзіцца ва Украіне і не збіраецца хавацца ад закона, а будзе дамагацца справядлівасці.

Каментары

Цяпер чытаюць

Латушка перамог усіх на выбарах у Кардынацыйную раду

Латушка перамог усіх на выбарах у Кардынацыйную раду

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі ВУП упершыню сёлета перавысіў узровень мінулага года

Завочна будуць судзіць Сяргея Міхалка22

Абяцаная кавярня ў мінскай воданапорнай вежы пакуль так і не адкрылася1

Вядомы брытанскі відэаблогер склаў рэйтынг краін былога СССР. Беларусь паставіў на першае месца. Чаму?22

Ціханоўская: Лукашэнка вядзе Беларусь да вялікай бяды13

Лаўроў выключыў удзел Расіі ў «Еўрабачанні» з-за сатанізму5

У Венгрыі заяц скокнуў самакатчыку ў твар і збіў яго на зямлю9

У Гомелі адбыўся яшчэ адзін выпадак нападу бяздомнага сабакі на дзіця 1

Ці не здарацца летам масавыя адмены авіярэйсаў праз дэфіцыт паліва?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Латушка перамог усіх на выбарах у Кардынацыйную раду

Латушка перамог усіх на выбарах у Кардынацыйную раду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць