Даследаванне паказала, што людзі, якія рэгулярна спяць менш за шэсць гадзін, маюць большую рызыку развіцця дэменцыі ў пажылым узросце.

Да такой высновы прыйшлі навукоўцы з Лондана, даследаванне якіх было апублікавана ў часопісе Nature Communications.
У межах даследавання навукоўцы на працягу 25 гадоў назіралі за васьмю тысячамі ўдзельнікаў, якія паведамлялі даследчыкам пра свой стан здароўя і працягласць сну. Акрамя гэтага, палова ўдзельнікаў насілі адмысловы гадзіннік для маніторынгу сну.
У выніку было выяўлена, што ў людзей ва ўзросце 50-60 гадоў, якія спяць менш за 6 гадзін за суткі, рызыка развіцця дэменцыі вышэйшая на 30%, чым у тых, хто спіць мінімум 7 гадзін штоночы.
Навукоўцам невядома, ці зможа паляпшэнне сну знізіць рызыку развіцця дэменцыі, але вядома, што сон выводзіць таксіны з мозга. А калі людзі менш спяць, то гэты працэс парушаецца, што можа прыводзіць да кагнітыўных парушэнняў.
Цяпер чытаюць
«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць
Каментары