Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прапанаваў свайму расійскаму калегу Уладзіміру Пуціну сустрэцца на Данбасе.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прапанаваў Уладзіміру Пуціну сустрэцца на Данбасе. Сустрэча можа адбыцца «ў любой кропцы, дзе ідзе вайна». Аб гэтым ён сказаў у відэазвароце, паведамляе УНІАН.
Зяленскі распавёў, што ўчора і сёння на пасяджэннях дарадцаў нармандскай чацвёркі і падгрупы па бяспецы ў ТКГ абмяркоўвалася аднаўленне рэжыму поўнага спыненне агню, але нягледзячы на падтрымку ўсіх бакоў, Расія адмовілася падтрымаць агульную заяву.
Пры гэтым прагучала прапанова сустрэцца на лініі размежавання, каб максімальна дакладна ўбачыць і зразумець сітуацыю.
«А што мне разумець. Я там бываю кожны месяц. Спадар Пуцін. Я гатовы пайсці яшчэ далей і прапанаваць вам сустрэцца ў любым пункце ўкраінскага Данбаса, дзе ідзе вайна», - сказаў ён.
Цяпер чытаюць
«Калі і прыеду ў Беларусь, то ўжо як турыст». Аргенцінец хацеў зрабіць бізнэс у Беларусі, але яго выслалі за драбязу. Цяпер дазволілі вярнуцца, але ёсць нюанс
Каментары