Улада22

МЗС: Дэкларацыя саміту Усходняга партнёрства адпавядае нацыянальным інтарэсам Беларусі

У саміце ўзяла ўдзел беларуская дэлегацыя ў складзе першага намесніка прэм`ер-міністра Уладзіміра Сямашкі і міністра замежных спраў Сяргея Мартынава.

Дэкларацыя ўстаноўчага саміту ініцыятывы «Усходняе партнёрства» распрацавана пры актыўным удзеле Беларусі і адпавядае нацыянальным інтарэсам краіны,
гаворыцца ў паведамленні беларускага МЗС па выніках саміту, які прайшоў 7 мая ў Празе.

У саміце ўзяла ўдзел беларуская дэлегацыя ў складзе першага намесніка прэм`ер‑міністра Уладзіміра Сямашкі і міністра замежных спраў Сяргея Мартынава.

На пленарным пасяджэнні беларуская дэлегацыя прадставіла афіцыйную пазіцыю краіны па развіцці ўзаемадзеяння з ЕС у рамках Усходняга партнёрства.
У заяве кіраўніка дэлегацыі адзначана, што гэтая ініцыятыва павінна будавацца на прынцыпах раўнапраўя, уліку інтарэсаў і спецыфікі кожнай дзяржавы‑ўдзельніцы. Усходняе партнёрства не павінна ператварацца ў інструмент барацьбы за сферы ўплыву, а служыць інтарэсам усіх дзяржаў рэгіёну і выключаць з`яўленне новых падзяляльных ліній у Еўропе. Беларускі бок прадставіў прыярытэтныя інвестыцыйныя праекты ў галіне развіцця транзітнай інфраструктуры, энергазабеспячэння, аптымізацыі мытнага і пагранічнага кантролю з ЕС для рэалізацыі ў рамках Усходняга партнёрства.

Беларуская дэлегацыя правяла сустрэчы з вярхоўным прадстаўніком ЕС па агульнай знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі, генеральным сакратаром Савета ЕС Xаўерам Саланам і камісарам ЕС па знешніх сувязях і Еўрапейскай палітыцы суседства Бенітай Ферэра‑Вальднер, падчас якіх абмеркаваны стан і перспектывы адносін Беларусі і Еўрасаюза.
Бакі абмяняліся падпісанымі экземплярамі дэкларацыі аб супрацоўніцтве паміж урадам Беларусі і Камісіяй Еўрапейскіх супольнасцяў у галіне энергетыкі. Дэкларацыя скіравана на павышэнне нацыянальнай энергетычнай бяспекі і больш актыўнае ўцягванне Беларусі ў агульнаеўрапейскія энергетычныя праекты.

Адбыліся таксама перамовы беларускай дэлегацыі з міністрам замежных спраў і супрацоўніцтва Іспаніі Мігелем Марацінасам, падчас якіх абмеркаваны актуальныя пытанні двухбаковых беларуска‑іспанскіх адносін, а таксама ўзаемадзеянне ў рамках Усходняга партнёрства (у першай палове 2010 года Іспанія будзе старшынстваваць у ЕС).

Акрамя таго, У.Сямашка правёў сустрэчу з прадстаўнікамі «буйных чэшскіх кампаній і банкаў», у рамках якой абмеркаваны пэўныя праекты супрацоўніцтва ў галіне энергетыкі, машынабудавання, нафтахіміі і лагістыкі, адзначаецца ў паведамленні прэс‑службы МЗС.

Марына Рахлей, БелаПАН

Каментары2

Цяпер чытаюць

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»4

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»

Усе навіны →
Усе навіны

Мацкевіч лічыць, што Офіс Ціханоўскай падарваў свой аўтарытэт тым, што не ўдзельнічаў у яго гульні32

ЗША ўвялі санкцыі супраць беларуса — Махамеда Алі Талібава4

Коля Лукашэнка сядзеў побач з бацькам і Пуціным на Краснай плошчы21

352 тысячы загінулых расійскіх вайскоўцаў — новая ацэнка страт за чатыры гады поўнамаштабнай вайны10

Аўтобусны перавозчык рэкламуе туры з Мінска ў Крым з прыемнай зніжкай. Каментатары ацанілі3

Ціханоўская: Сэнс сённяшняй даты не ў парадах і вайсковай тэхніцы на вуліцах10

Хакеры з Беларусі ўзламалі сетку польскіх медлабараторый2

Новая мода — «вушы эльфа». Што гэтае такое, як выглядае і як таго дасягнуць3

Трамп выказаў гатоўнасць накіраваць дэлегацыю ў Маскву для перамоваў па Украіне5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»4

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць