Грамадства1111

Мінчук правёў двое сутак за кратамі пасля эмацыйнай размовы з журналісткай СТБ Ксеніяй Худалей

3 кастрычніка ў Салігорску прайшлі пратэсты, якія скончыліся затрыманнямі. На іх прыехаў з Мінска Уладзімір Пархімовіч — мужчына, які тлумачыў журналістцы СТБ Ксеніі Худалей, што беларускі пратэст — выключна мірная з’ява.

«Я сам мінчук. Але прыехаў на мерапрыемства ў Салігорску, як на сустрэчу сяброў Беларуськалія. Мы хадзілі па парку, пілі каву.

Там была маса дзяржСМІ, іх ніхто не чапаў. Я ўбачыў, як маладая журналістка (карэспандэнтка СТБ Ксенія Худалей — «НН») гаварыла з жанчынай, у якой была ў руках Канстытуцыя. Я падышоў і пачаў удзельнічаць у размове.

Чытайце таксама: Журналістка СТБ расказвала, што на пратэстах у Беларусі пераварочвалі машыны. Што вядома пра Ксенію Худалей?

Пасля міліцыя пачала казаць у мегафон: несанкцыянаванае мерапрыемства і гэтак далей.

У гэты час мы з журналісткай гаварылі. Мы гаварылі спакойна, каля 5 хвілін.

Нічога крамольнага я не казаў, выказваў сваё меркаванне. Я не ведаў, адкуль яна — журналістка не прадставілася, налепак тэлеканала таксама не было. Але ж я разумеў, што, найхутчэй, дзяўчына з дзяржСМІ.

І калі сыходзіў, то сказаў ёй: глядзі, зараз мяне арыштуюць. Яна такая: «Не, ну не можа быць!» Але я не прайшоў і 50 крокаў, як мяне затрымалі.

Адвезлі ў РАУС. Там міліцыянты мяне спыталі: «Што вам не падабаецца? Пра што вы так эмацыйна размаўлялі з журналісткай?»

Я паўтарыў фразу, якую казаў журналістцы, пра беспарадкі за мяжой. Што на Захадзе грамяць аўтамабілі, але арыштаваныя 100-200 чалавек. А ў нас машыны не пераварочваюць, але арыштаваныя 10 тысяч беларусаў.

На што мне адказалі: «Тысяча? Ты будзеш тысяча першы. Пратакол — і ў камеру».

Мяне закрылі ў камеру ў РАУСе, склалі пратакол, што ўдзельнічаў у шэсці супраць дзеючай улады. Я падпісаў, што не згодны.

Двое сутак мы правялі ў камеры: было 13 чалавек на 8 коек. Усе тыя, каго затрымалі на мерапрыемстве, той жа шахцёр Юрый Корзун быў са мной. Мы спявалі «Купалінку», скандавалі «Жыве Беларусь». Дарэчы, шмат работнікаў РАУСа ставіліся да нас абсалютна нармальна».

Суд быў 5 кастрычніка.

«На судзе ў якасці доказаў было аператыўнае відэа. На ім бачна, што мы фатаграфаваліся, бачна, што ў нас няма плакатаў, нават сцягоў. Быў адзін — але чырвона-зялёны! І на відэа было бачна, як Корзун кажа: запрашаю ўсіх на экскурсію па Салігорску і вельмі прашу не выкрыкваць лозунгі і асабліва — не абражаць міліцыю і ўладу!

Але вырашылі, што гэта быў мітынг супраць улады.

Я сказаў на судзе: не ведаю іншай краіны, у якой ты яе славіш, крычыш пра тое, што хай яна жыве — і цябе за гэта караюць!

Мне далі штраф 20 базавых. Я ўжо аплаціў сваімі грашыма, бо трэба было забраць свае мабільнікі хутчэй.

Але я лічу, што мяне затрымалі менавіта праз размову з журналісткай. Нездарма ж і ў міліцыі цікавіліся, пра што я там з ёй гаварыў», — кажа Уладзімір.

Каментары11

Цяпер чытаюць

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ11

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

Усе навіны →
Усе навіны

Небарака з Ляхавічаў знік «на СВА» ўжо на трэці дзень, а ў барацьбе за грабавыя счапіліся сястра, сужыцелька і жонка — з чатырма дзецьмі, але чужымі8

Ён адкрыта называў расійскіх вайскоўцаў акупантамі, а расійскую ўладу — фашысцкай. За краты кінулі супрацоўніка МТБанка19

Рэйтынг найлепшых гарадоў свету — 2026. На якім месцы Мінск?7

Беларуска перакладала для прэзідэнта Эквадора, працавала сцюардэсай, а цяпер адкрыла ў Мексіцы сваю моўную школу «Руская з рускай»23

Кітай захапіў сакрэтныя дэталі ад амерыканскіх знішчальнікаў F-353

У Пермі пад удар трапіў прамысловы аб’ект, ва Ульянаўску пашкоджана прамысловая і цывільная інфраструктура1

Афрыканскім пінгвінам пагражае галодная смерць1

Meta выпусціла акуляры без камеры і замену шлемам віртуальнай рэальнасці1

Гросмайстар Дзяніс Лазавік: «Беларуская мова вымірае. Я на ёй зусім не размаўляю, ды і з кім?»83

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ11

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць