Выбары-202022

Назіральніка вынеслі з участка на насілках: яму стала блага пасля гутаркі са старшынёй камісіі

Незалежнаму назіральніку Галіне Крыстыновіч стала блага пасля эмацыйнай размовы са старшынёй участка і дзяжурным міліцыянерам. 56-гадовую жанчыну вынеслі на насілках медыкі і супрацоўнікі міліцыі. Гэта адбылося 8 жніўня на выбарчым участку №56 у сярэдняй школе №36 у Гродне, піша Hrodna.life. 

Галіну павезлі на машыне хуткай дапамогі. Пра падзеі на ўчастку распавёў сведка Віктар Шчыглінскі.

«Мы стаялі пад дзвярыма, кожны на сваім участку. Унутр нікога не пусцілі. Да жанчыны-назіральніка падышоў міліцыянер і старшыня ўчастка. Яна пачала іх здымаць. Старшыня сказаў, што нельга, тады міліцыянер пачаў патрабаваць, каб Галіна выйшла са школы. Яна не згаджалася — пачалі тэлефанаваць у ЦВК, пакуль тэлефанавала — прыехалі хлопцы з РАУС і вывелі яе. Я выйшаў на ганак — жанчына ўжо сядзела на парапеце і сказала, што ёй стала дрэнна — баліць сэрца».

Віктар выклікаў Галіне хуткую. Жанчыну даставілі ў бальніцу хуткай дапамогі, яе здароўю нічога не пагражае.

«У мяне ўжо ўсё добра, зрабілі ўкол і кардыяграму. Шпіталізаваць не будуць, — распавядае Галіна Крыстыновіч. — Я была на ўчастку не проста як назіральнік, але і як выбаршчык. Гэта мой участак. Я задала пытанне старшыні, а мне пачалі расказваць пра мае правы. Выклікалі дзяжурнага супрацоўніка і мяне папрасілі сысці з участку. Прагаласаваць так і не далі. З-за ўсяго гэтага мне стала дрэнна».

Галіна цяпер вяртаецца дадому. Пасля абеду яна плануе вярнуцца на ўчастак.

Каментары2

Цяпер чытаюць

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе14

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Усе навіны →
Усе навіны

«Сняданак па 74 капейкі, абед па 43 капейкі». Беларуска расказала, як харчуецца на $50 у месяц6

Пад Мінскам легкавік сутыкнуўся з лесавозам, кіроўца загінуў

«Калі ласка, без сюрпрызаў!» Мерц засцярог Трампа ад другога Анкорыджа7

21‑гадоваму Сямёну Малашэнкаву, сыну прапагандыста «Спутніка», прысудзілі 4 гады калоніі па палітычнай справе1

Алег Шулякоўскі прызначаны намеснікам міністра ўнутраных спраў4

Палітзняволенаму мастаку Алегу Ларычаву прысудзілі 7 гадоў калоніі7

«Абсалютна абуральна». Фінляндыя адкінула патрабаванні Расіі11

У Мінску развялося шмат варон. Чаму так і што з гэтым рабіць?7

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі93

больш чытаных навін
больш лайканых навін

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе14

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць