Грамадства11

«Несанкцыянаванае мерапрыемства». Нявесту палітвязня Фурманава, якая галадае каля СІЗА, міліцыя просіць сысці

Да нявесты Дзмітрыя Фурманава, якога затрымалі два месяцы таму ў Гродне падчас пікету па зборы подпісаў, галадаючай у СІЗА № 1 на Валадарскага, прыйшлі міліцыянты. Разам з дзяўчынай цяпер там знаходзіцца і група падтрымкі. Маладыя людзі вырашаюць, што рабіць: бо супрацоўнікі міліцыі кажуць прысутным, што галадоўка і падтрымка — гэта несанкцыянаванае масавае мерапрыемства, піша Tut.by.

Фота Вадзіма Заміроўскага

Раніцай 4 жніўня да СІЗА №1 на Валадарскага, дзе ўжо больш за тыдзень знаходзіцца Вольга Каракіна, прыйшлі супрацоўнікі міліцыі.

— Нам сказалі, што мы ўжо тут доўга знаходзімся і ўсё гэта выглядае як пікет. Пакуль мы збіраем рэчы і вырашаем, што рабіць. Не вельмі хочацца падстаўляць хлопцаў, якія прыйшлі падтрымаць мяне — кажа Вольга.

Яна распавядае, што зараз адчувае сябе не вельмі добра. Ёсць слабасць, бо дзяўчына галадае з 26 ліпеня.

Разам з ёй, нагадаем, галадоўку пачынала і мама Дзмітрыя Фурманава — Вольга, але па стане здароўя была вымушана яе спыніць. Бацьку-інваліду гэтага рабіць нельга з медыцынскіх прычын.

Цяпер Каракіна Вольга мяркуе, што можа і спыніць галадоўку дзеля таго, каб нікога не затрымалі. Але пакуль дакладна яшчэ нічога не вырашыла.

Мама і бацька Фурманава ў мінулы чацвер з'ехалі ў Гродна, у сталіцы дзяўчына засталася адна.

Раней бацька Фурманава распавядаў, што аб сваёй акцыі яны апавясцілі старшыню Гродзенскага аблвыканкама, кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта, кіраўніка Савета Рэспублікі, міністра ўнутраных спраў, старшыні Следчага камітэта, генпракурора, кіраўніка Вярхоўнага суда, а таксама прадстаўнікоў ЕС і ААН у Беларусі. Галадаць жанчыны планавалі бестэрмінова.

27 ліпеня падтрымаць сям'ю сябра сваёй ініцыятыўнай групы прыходзіла кандыдат на пасаду прэзідэнта Святлана Ціханоўская. Таксама да жанчынам пастаянна прыходзяць неабыякавыя людзі, яны прыносяць ваду, гарачы чай і падтрымліваюць родных Дзмітрыя Фурманава.

Нагадаем, каардынатар ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай па Гродзенскай вобласці Дзмітрый Фурманаў быў затрыманы разам з Сяргеем Ціханоўскім у Гродне 29 мая.

Яму выстаўленыя абвінавачванні па ч. 1 арт. 342 (арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады) КК. Беларускія праваабаронцы прызналі Дзмітрыя Фурманава, як і іншых затрыманых па справе Ціханоўскага, палітвязням.

Amnesty International назвала Фурманава вязнем сумлення.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду2

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду

Усе навіны →
Усе навіны

Ці абавязаныя рэстараны даваць ваду кліентам: гучнае рашэнне суда ў турыстычнай Італіі3

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа18

Еўрасаюз пакуль не будзе прызначаць перамоўшчыка з Пуціным2

Байдэн судзіцца з адміністрацыяй Трампа праз уласныя мемуары2

Знойдзены манускрыпт чарнакніжніка з Радашковіч, які лічылі страчаным9

Іран заявіў аб удары па амерыканскай авіябазе. ЗША нанеслі новыя ўдары па Іране7

Японія ў палоне маштабнай алергіі. У гэтым вінаваты праект 1950‑х гадоў2

«Арменія — гэта ўжо не абрабаваная вамі і вашымі партнёрамі краіна». Пашынян рашуча адказаў Лукашэнку18

У праваслаўнай парафіі на поўдні Польшчы царкоўная ўрачыстасць ператварылася ва ўслаўленне Расіі. З пратэстам выступілі лемкі34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду2

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць