Улада77

Ксёндз Юозас Булька сыходзіць

«Я гатовы узяць драўляны «крыж» і, як Ісус, цягнуць яго на плячах да самой Літвы. Хай пакараюць смерцю!»

Беларускі ксёндз Юозас Булька, якога ў Літве вінавацяць у генацыдзе «лясных братоў» у 1950‑х гадах, абвясціў аб сваім намеры сысці з царкоўнай пасады гэтай восенню. Пры гэтым святар адзначыў, што рашэнне аб сыходзе ён прыняў не пад ціскам абвінавачванняў, а праз стан здароўя.

«Кожны дзень трасуцца рукі і ціск высокі, камяні ў нырках, болі ў сэрцы — на днях выпісаўся са шпіталя. Біскуп папрасіў папрацаваць у Мосары да восені, пакуль не знойдуць замену», — прыводзіць словы 83‑гадовага ксяндза выданне RegionBy.

«Ім ахвяра патрэбна? Я гатовы узяць драўляны «крыж» і, як Ісус, цягнуць яго на плячах да самой Літвы. Хай пакараюць смерцю! А роднай Беларусі аддаў усё, што мог — спаўна», — заявіў Юозас Булька.

Абвінавачванні літоўскіх уладаў у свой адрас святар звязвае са сваімі нядаўнімі выказваннямі аб Літве.

«Можа, ляснуў лішняе: што ў Літве пачаліся нацыяналізм і бязладдзе», — выказаў здагадку ксёндз.

«Яны кажуць, генацыдам я займаўся, братоў лясных выдаў. А што яны рабілі? Пасля вайны былі ўсякія банды, усёдазволенасці, пілі бязбожна: турылі самагонку з пшаніцы, цукру, буракоў. Нап’юцца, а потым сем’і расстрэльваюць. Вось я іх і перарываў і парткомы на днях нараджэннях выкрываў. Так цяпер мяне жадаюць раскрыжаваць за гэта? Ды яшчэ і скурай прадажнай завуць. Але хай кажуць, што хочуць, а я буду маўчаць», — падагульніў Юозас Булька.

westki.info, telegraf.by, regionby

Глядзі таксама:
Генпракуратура Беларусі не каментуе сітуацыю з ксяндзом Юозасам Булькам
Андрэй Пачобут раскапаў новыя факты пра агента Бімбу
Доўгая дарога агента Бімбы

Каментары7

Цяпер чытаюць

Усе чакалі падзення цэн, але нічога падобнага! Як за год змяніліся цэны на кватэры ў Мінску і іншых буйных гарадах6

Усе чакалі падзення цэн, але нічога падобнага! Як за год змяніліся цэны на кватэры ў Мінску і іншых буйных гарадах

Усе навіны →
Усе навіны

Акунін расказаў, што неабходна, каб выжыць, калі ты застаўся ў кепскай краіне8

64‑гадовага віцэ-чэмпіёна па аўтаспорце кінулі ў калонію за палітыку. Арыштавалі пасля вяртання з-за мяжы3

Трамп паабяцаў Венгрыі росквіт, калі ва ўладзе застанецца Орбан22

Вэнс — Ірану: Не гуляйце з намі!6

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго8

Самая дзіўная выбарчая сістэма ў свеце. Пяць невідавочных рэчаў, якія важна ведаць пра выбары ў Венгрыі2

Студэнтку, якая раптоўна памерла ў польскай Лодзі, пахавалі ў Беларусі1

Яна баіцца толькі аднаго — што не хопіць часу. Старшыні Рады БНР Івонцы Сурвіле — 90 гадоў29

Сёння — 15‑я гадавіна тэракту ў мінскім метро10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усе чакалі падзення цэн, але нічога падобнага! Як за год змяніліся цэны на кватэры ў Мінску і іншых буйных гарадах6

Усе чакалі падзення цэн, але нічога падобнага! Як за год змяніліся цэны на кватэры ў Мінску і іншых буйных гарадах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць