Свет77

Лаўроў пракаментаваў словы Лукашэнкі пра супрацоўніцтва Беларусі і Кітая

Якіх-небудзь забаронаў, звязаных з ваенна-тэхнічным узаемадзеяннем Беларусі і Кітая, не існуе. Пра гэта заявіў у аўторак журналістам кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў, піша ТАСС.

«Што датычыцца супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Кітаем, пра што казаў прэзідэнт Лукашэнка. Мы з Беларуссю саюзнікі, у нас вельмі цеснае ваеннае ўзаемадзеянне, агульнае ваеннае планаванне, але якіх-небудзь забаронаў на ваенна-тэхнічнае ўзаемадзеянне Беларусі з Кітаем не існуе», — сказаў ён.

Міністр падкрэсліў, што ў Расіі ёсць праекты ў гэтай сферы з замежнымі краінамі. «Галоўнае, што мы пры гэтым ніколі не ідзём па шляху, які можа ствараць рызыкі для нашай Саюзнай дзяржавы, для бяспекі і ваенных інтарэсаў Расіі і Беларусі. Упэўнены, што нашы беларускія партнёры дзейнічаюць гэтак жа», — дадаў Лаўроў.

У мінулую пятніцу падчас наведвання доследна-выпрабавальнага ўчастка ў Мачулішчах Аляксандр Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць на ўзроўні лідараў краін дамовіцца, напрыклад, з КНР на правядзенне выпрабаванняў ракетаў.

«Нам патрэбная свая ракета. Мы не можам ствараць зброю, па якой мы будзем залежаць ад іншых краін. Калі нам Расія выкачвае непрымальныя ўмовы, уявіце сябе, як будуць весці сябе іншыя дзяржавы. Ніхто гэту зброю проста так не дасць. Гэта нам яшчэ пашанцавала дамовіцца з кітайцамі. Ім трэба пакланіцца за гэта. Але далей залежнасці гэтай быць не павінна», — абазначыў задачу Лукашэнка.

Лукашэнка: Не трэба перад расіянамі станавіцца на калені

Каментары7

Цяпер чытаюць

Ад рэкету да продажу фота магіл. Як выглядае знутры групоўка Project X, якая вярбуе людзей для перавозкі мігрантаў з Беларусі ў ЕС

Ад рэкету да продажу фота магіл. Як выглядае знутры групоўка Project X, якая вярбуе людзей для перавозкі мігрантаў з Беларусі ў ЕС

Усе навіны →
Усе навіны

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА26

Полацкі малочны камбінат прадалі «Савушкаваму прадукту»9

Вызваленыя палітвязні недалічыліся грошай ад «Байсола» — у фондзе патлумачылі, як падзялілі сабранае на зборы34

У Беларусі пачалі выпускаць новыя 7‑месныя мінівэны. Што гэта за машыны і колькі яны каштуюць?5

Дзмітрый Баскаў пашырае бізнэс пад брэндам Lepshy15

У Падмаскоўі на сметніку знайшлі цела забітага немаўляці са шматлікімі ранамі2

«Ну што, як справы?» Ноўтбук загаварыў з мінчуком, калі той ляжаў на канапе4

Пуцін хоча перакрыць Германіі кран з казахстанскай нафтай8

Пуцін вярнуў Акадэміі ФСБ імя Дзяржынскага2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад рэкету да продажу фота магіл. Як выглядае знутры групоўка Project X, якая вярбуе людзей для перавозкі мігрантаў з Беларусі ў ЕС

Ад рэкету да продажу фота магіл. Як выглядае знутры групоўка Project X, якая вярбуе людзей для перавозкі мігрантаў з Беларусі ў ЕС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць