Свет22

Другім чалавекам у Казахстане стаў 49-гадовы палітык новага пакалення

Маўлен Сагатханулы Ашымбаеў — фота са старонкі палітыка ў фэйсбуку

Маўлен Сагатханулы Ашымбаеў стаў новым спікерам сената Казахстана. Згодна з Канстытуцыяй, гэта другая пасада ў дзяржаве пасля прэзідэнта.

Да 2 мая спікеркай сената была дачка шматгадовага кіраўніка краіны Нурсултана Назарбаева. Шмат хто меркаваў, што яна стане пераемніцай, а прэзідэнт Касым-Жамарт Такаеў — пераходная фігура.

Аднак нечаканы крок новага прэзідэнта ўсё памяняў.

Ашымбаеў — чалавек з кола Такаева. Ён быў кіраўніком яго перадвыбарчага штаба, пасля паўгода быў памочнікам і, нарэшце, апошнія чатыры з паловай месяца быў намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта.

Як і Такаеў, ён сын казахскага пісьменніка. Выхадзец з Алматы, былой паўднёвай сталіцы, ён вывучыўся на палітолага ў час перабудовы, а пасля стажыраваўся ў найлепшых універсітэтах ЗША. Ён гаворыць як па-казахску (гэта яго родная мова), так і па-руску і па-англійску.

Бацька новага кіраўніка сената быў пісьменнікам і тэлежурналістам. У 1991-м ён стаў кіраўніком тэлебачання краіны, але памёр 26 жніўня, не вытрымаўшы нервовага напружання ў час путча ГКЧП і вялікіх перамен. «Сагатханулы» — гэта казахскі варыянт імені па бацьку. Мама Ашымбаева — таксама казахскамоўная пісьменніца і перакладчыца. Яна пераклала на казахскую творы Андэрсэна і Амаду.

У Маўлена Ашымбаева тры дачкі.

Кар'еру Маўлен Ашымбаеў рабіў як аналітык. Ён узначальваў Цэнтр аналізу і стратэгічных даследаванняў Адміністрацыі прэзідэнта Казахстана, пасля працаваў у Радзе бяспекі краіны.

Пра палітычныя пазіцыі Ашымбаева сведчыць тое, што яго лічаць ініцыятарам арыштаў прыхільнікаў ДНР і ЛНР на тэрыторыі Казахстана. Збор сродкаў у падтрымку прарасійскіх сіл Данбаса казахі палічылі экстрэмісцкай дзейнасцю.

Падцягнуты і малады Ашымбаеў належыць да новага пакалення казахскай эліты. У той жа час ён не чужы сілавікам.

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Калі пасадзяць зноў, то пасяджу». Пачобут пра сваё вызваленне, камеры смяротнікаў, бітву за гонар у судзе і жаданне вярнуцца4

«Калі пасадзяць зноў, то пасяджу». Пачобут пра сваё вызваленне, камеры смяротнікаў, бітву за гонар у судзе і жаданне вярнуцца

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму «Наша Ніва» так часта піша пра Пратасевіча? Патлумачыла Роўда37

Беларус расказаў, як за шэсць гадоў аб’ехаў усе гарады краіны

Крэмль анансаваў сустрэчы Пуціна 9 мая з Фіца і Лукашэнкам7

Прэзідэнт Польшчы ўручыў Андрэю Пачобуту найвышэйшую ўзнагароду краіны5

Расіяніна з Мачулішчаў, які працаваў электрыкам, адправілі ў калонію па трох палітычных артыкулах4

Марка Рубіа на наступным тыдні паедзе ў Рым і Ватыкан выпраўляць адносіны2

Дональд Туск павячэраў з Андрэем і Аксанай Пачобутамі ФОТАФАКТ10

«З беларусамі ў аргенцінцаў шмат супольнага». Беларус расказаў, як яму жывецца ў далёкай Аргенціне

У Літве сышоў з рэек грузавы цягнік з хімікатамі. Гэта ўжо другі выпадак за апошнія дні6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі пасадзяць зноў, то пасяджу». Пачобут пра сваё вызваленне, камеры смяротнікаў, бітву за гонар у судзе і жаданне вярнуцца4

«Калі пасадзяць зноў, то пасяджу». Пачобут пра сваё вызваленне, камеры смяротнікаў, бітву за гонар у судзе і жаданне вярнуцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць