Мінздароўя расказала, колькі бальнічных ложкаў яшчэ застаецца ў рэзерве для лекавання пацыентаў з каранавірусам
Цяпер у Беларусі задзейнічана палова з бальнічных ложкаў, зарэзерваваных для лекавання пацыентаў з каранавіруснай інфекцыяй.
Пра гэта на брыфінгу ў Мінску 24 красавіка паведаміла намесніца міністра аховы здароўя Алена Богдан.
У рэзерве пад лекаванне пацыентаў з каранавірусам застаецца каля 9500 ложкаў, больш за 600 з іх абсталяваныя апаратамі штучнай вентыляцыі лёгкіх, сказала яна.
На сёння, паведаміла яна, у стацыянарах ляжаць 4733 пацыентаў з COVID-19. Астатнія маюць лёгкую форму захворвання і лекуюцца дома.
«Пад асаблівым кантролем знаходзяцца 114 чалавек, у тым ліку і на апаратах штучнай вентыляцыі лёгкіх», — адзначыла Алена Богдан.
Усяго ў Беларусі прыкладна 80 тысяч бальнічных ложкаў і 2300 апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх. Па гэтых паказчыках Беларусь адносіцца да групы самых забяспечаных у свеце краін.
У барацьбе з каранавірусам задзейнічана 18% ад агульнай колькасці дактароў і 18% ад колькасці сярэдняга медперсаналу, заявіла Алена Богдан.
-
Нявестка Ліліі Ананіч стала топ-менеджарам у БелТА — вярнулася на радзіму праз чатыры месяцы пасля эміграцыі ў Кітай
-
Па даручэнні Лукашэнкі праводзіцца праверка боегатоўнасці ў манеўраных групах памежнай службы
-
Таксіста і былога ахоўніка «Еўраопта» з Баранавічаў абвінавачваюць па палітычным артыкуле
Цяпер чытаюць
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары