У Магілёве мужчыну засыпала ў яме гаража — дапамаглі ратавальнікі
У Магілёве на вуліцы Лакамабільнай у яме гаража засыпала мужчыну, паведамляюць ратавальнікі.
Прыбыўшы на месца, ратавальнікі выявілі мужчыну, якога прыціснула цагляным мурам і грунтам, што абсыпаўся. Як аказалася, пацярпеў 49-гадовы гаспадар гаража. Завал разабралі, а мужчыну выцягнулі з ямы — ад шпіталізацыі ён адмовіўся.

Цяпер чытаюць
«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць
Каментары