Культура77

«Яны састарэлі»

Разборку шэрагу каменных помнікаў архітэктуры ў гістарычным цэнтры Мінска спецыялісты тлумачаць аб’ектыўнымі прычынамі.

Разборка шэрагу каменных помнікаў архітэктуры ў гістарычным цэнтры Мінска тлумачыцца аб’ектыўнымі прычынамі,
заявіў 11 сакавіка на прэс‑канферэнцыі начальнік упраўлення па ахове гісторыка‑культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры Беларусі Ігар Чарняўскі.

Паводле яго слоў, забудова гістарычнай часткі Мінска каменнымі будынкамі пачалася, у асноўным, у канцы XIX стагоддзя пасля серыі вялікіх пажараў, якія знішчылі драўляныя пабудовы горада. У сувязі з забаронай уладаў будаваць у гэтай частцы Мінска будынкі з дрэва прыкметна вырас попыт на цэглу, што прывяло да зніжэння яе якасці.

Акрамя таго, І.Чарняўскі звярнуў увагу на вялікую колькасць рамонтаў і рэканструкцый цагляных будынкаў гістарычнага цэнтра сталіцы, асабліва пасля Другой сусветнай вайны. «Так, пры разглядзе праектнай дакументацыі па рэстаўрацыі канкрэтных будынкаў іх агляд паказвае, што ў кладцы выкарыстана цэгла трох‑чатырох тыпаў», — расказаў І.Чарняўскі. Паводле яго слоў, падчас шматлікіх рамонтаў і рэканструкцый шэраг будынкаў страцілі свой першапачатковы архітэктурны воблік.

Сярод прыкладаў такой дэградацыі помнікаў начальнік упраўлення назваў будынак па Інтэрнацыянальнай, 13а. Калі, паводле яго слоў, тры‑чатыры гады таму гэтае збудаванне ўяўляла сабой непрыгожую двухпавярховую каробку, то пасля разборкі неаўтэнтычных частак сцен будынку быў вернуты першапачатковы воблік.

Марат Гаравы, БелаПАН

Каментары7

Цяпер чытаюць

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура24

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Усе навіны →
Усе навіны

На Камароўцы з’явіліся першыя беларускія клубніцы

У Паўднёвай Карэі знайшлі ваўка, які збег з заапарка. За яго пошукамі сачыла ўся краіна

Штрафы за прапаганду бяздзетнасці? «Хай сам нараджае»8

Ганна Бонд пакпіла наконт «выцця з балот» пра арышты ў архітэктурным бюро «Зробім». Ох ёй і адказалі28

Кіраўнік Пентагона працытаваў замест Бібліі ўрывак з «Крымінальнага чытва»18

У Гродне заўважылі лісу з лісянятамі2

Памёр пастар Аляксандр Барысюк

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма43

Зламаўся цягнік Гомель — Мінск

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура24

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць