Блогер Шэры Кот нечакана выйшаў на волю. Агулам яму далі 90 сутак арышту
Актывіст з Воршы Зьміцер Казлоў, вядомы як блогер Шэры Кот, нечакана выйшаў на волю, піша Радыё Свабода. Ён кажа, што яму агулам далі 90 сутак арышту.

Казлоў патлумачыў, што яго часова адпусьцілі, паведаміўшы, што ў ізалятары будзе праводзіцца дэзынфэкцыя.
Казлоў быў затрыманы 25 сьнежня і з 26 сьнежня адбываў адміністрацыйны арышт за ўдзел у мітынгах супраць інтэграцыі з Расеяй. Праваабаронцы казалі, што Казлоў атрымаў агулам 4 тэрміны па 15 сутак (3 тэрміны ў аршанскім судзе і 1 у Менску) і мае выйсьці з аршанскага ізалятара на волю толькі ў канцы лютага.
Цяпер чытаюць
Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося
Каментары