Грамадства1919

Беларусь спыніла экспарт нафтапрадуктаў за мяжу

Фота Надзеі Бужан.

З 1 студзеня Беларусь спыніла пастаўкі нафтапрадуктаў за мяжу: бензіну ўсіх марак, газы, дызелю, мазуты і гэтак далей. 

Гэта зроблена для «забеспячэння патрэбаў народнай гаспадаркі». Адпаведную вытрымку з пастановы Саўміна ў сваім тэлеграм-канале апублікаваў журналіст «Нашай Нівы» Арцём Гарбацэвіч. 

Дзейнічае пастанова да «асаблівага распараджэння». 

Экспарт нафтапрадуктаў — адна з асноўных крыніц прыбытку беларускага бюджэту. 

Сёння стала вядома, што ад 1 студзеня Расія спыніла пастаўку нафты для беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў.

НПЗ працуюць са зніжанай загрузкай на рэштках сыравіны, што былі назапашаныя ў снежні. Новыя кантракты на пастаўку нафты пакуль не падпісаныя.

Нагадаем, што 31 снежня прэс-сакратар прэзідэнта Расіі, адказваючы на пытанні журналістаў, прапанаваў у адносінах з Беларуссю «апакаліптычныя сцэнары» не абмяркоўваць — «пакуль».

У сваю чаргу, Аляксандр Лукашэнка 31 снежня даў загад ураду забяспечыць ўжо ў найбліжэйшыя дні пастаўку нафты з альтэрнатыўных крыніц. Перш за ўсё размова ідзе аб пастаўках чыгуначным транспартам з партоў на Балтыцы, а таксама аб задзейнічанні для альтэрнатыўных паставак нафтаправода «Дружба».

Пры гэтым, як стала вядома, кіраўнік «Газпрома» Аляксей Мілер і пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка падпісалі пратокол пра цэны на газ для Беларусі толькі на студзень і люты 2020 года. У гэтыя два месяцы цана для Беларусі застанецца на ранейшым узроўні — $127 за тысячу кубаметраў.

Расія трымаецца ранейшай тактыкі: трымаць краіны на максімальна кароткіх кантрактах на пастаўкі энерганосьбітаў. У выпадку краін-сатэлітаў, кантракты абумоўліваюцца таксама шэрагам палітычных умоў.

Каментары19

Цяпер чытаюць

Анжаліцы Мельнікавай выдалі пашпарт прыкрыцця на імя Ангеліны Радзівонавай?5

Анжаліцы Мельнікавай выдалі пашпарт прыкрыцця на імя Ангеліны Радзівонавай?

Усе навіны →
Усе навіны

Андрэй Пачобут сустрэўся з жонкаю

У Гродзенскім заапарку з'явіўся новы жылец — Лёня Агуці

Прыём некаторых папулярных лекаў падчас цяжарнасці павялічвае рызыку аўтызму ў дзіцяці амаль напалову9

Сёння ў Варшаве адкрыецца яшчэ адна беларуская кнігарня4

Трамп даручыў падрыхтавацца да доўгай блакады Армузскага праліва3

Таямніца, якой 200 мільёнаў гадоў: навукоўцы высветлілі, чаму крабы ходзяць бокам

Белы дом апублікаваў фота Трампа і Карла ІІІ з подпісам «Два каралі»11

Парад Перамогі ў Маскве ўпершыню за два дзесяцігоддзі пройдзе без вайсковай тэхнікі2

Па тэлебачанні паказалі пятага ўдзельніка абмену, перададзенага ў Беларусь4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліцы Мельнікавай выдалі пашпарт прыкрыцця на імя Ангеліны Радзівонавай?5

Анжаліцы Мельнікавай выдалі пашпарт прыкрыцця на імя Ангеліны Радзівонавай?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць