Свет77

Шырак быў падкуплены Садамам Хусэйнам?

Жак Шырак на пасадзе прэзідэнта Францыі выступаў супраць ўвядзення арміі ЗША ў Ірак ў 2003 годзе не з ідэалагічных меркаванняў, а таму што атрымліваў шматмільённыя хабары ад былога кіраўніка Ірака Садама Хусэйна. Пра гэта як піша Лента.ру, паведамляе брытанскі таблоід Daily Mail са спасылкай Рычарда Дырлава, які ў тыя гады ўзначальваў сакрэтную разведслужбу Вялікабрытаніі (МІ-6).

Паводле яго, Шырак атрымаў ад Хусэйна 6 мільёнаў даляраў, якія выдаткаваў на свае выбарчыя кампаніі ў 1995 і 2002 гадах. Паводле разведкі, палітык атрымаў грошы праз пасярэднікаў.

У 2003 годзе міжнародная кааліцыя на чале з ЗША ўвайшла ў Ірак, у выніку чаго быў скінуты рэжым Хусэйна. Шырак, у той час прэзідэнт Францыі, выступіў супраць ваеннай кампаніі, пагражаў выкарыстаць права вета ў Радзе Бяспекі ААН. У выніку аперацыя пачалася без мандата ААН.

Садама Хусэйна павесілі 30 снежня 2006 года па абвінавачванні ў масавым знішчэнні жыхароў шыіцкай вёскі аль-Дуджэйль.

Жак Шырак памёр 26 верасня. Яму было 86 гадоў.

Каментары7

Цяпер чытаюць

У Мінску перадумалі зносіць хрушчоўкі. Рэнавацыя закране двух-трохпавярховыя дамы1

У Мінску перадумалі зносіць хрушчоўкі. Рэнавацыя закране двух-трохпавярховыя дамы

Усе навіны →
Усе навіны

Сабакі таксама пакутуюць на дэменцыю. Як запаволіць працэс?

Пашынян стварае музычны гурт5

Каранік пра ідэю айчыннага электракара: Трошкі пераацанілі свае магчымасці9

Чыноўніца прапануе па пятніцах прыходзіць на працу ў беларускім адзенні. І сама падала прыклад27

Украінскі дэпутат загінуў у аварыі — на квадрацыкле ўрэзаўся ў маршрутку

Ці трэба беларусам рабіць выбар паміж Расіяй і Еўропай? Шрайбман і Львоўскі спрачаюцца48

Зяленскі зноў згадаў Беларусь і каманду Ціханоўскай8

Колькі каштуюць акуляры-авіятары, як у Макрона? Гэта французскі люксавы брэнд1

200 званкоў за дзве гадзіны! На аўтадом ад МАЗа сапраўдны ажыятаж25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску перадумалі зносіць хрушчоўкі. Рэнавацыя закране двух-трохпавярховыя дамы1

У Мінску перадумалі зносіць хрушчоўкі. Рэнавацыя закране двух-трохпавярховыя дамы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць