Меркаванні

Ці маем рэальную незалежнасьць?

Артыкул Аляксандра Фядуты «Краіна глухіх» абудзіла пэрманэнтную дыскусію на тэму: што ёсьць цяперашняя Беларусь - незалежная краіна або нейкае васальная княства?

Артыкул Аляксандра Фядуты «Краіна глухіх» абудзіла пэрманэнтную дыскусію на тэму: што ёсьць цяперашняя Беларусь - незалежная краіна або нейкае васальная княства?

Мае асабістыя адказы на гэтае падставовае пытаньне беларускага жыцьця пэрыядычна мяняліся. Як толькі Лукашэнка і беларускія ўлады пачыналі зацягваць свае «акынаўскія» сьпевы пра беларуска-расейскае сяброўства, мне адразу рабілася блага, і думка скрушна пульсавала ля скроні: гэта можа быць толькі васальныя рытуалы. Маўляў, Расея прызначыла Лукашэнку і ён мусіць безаглядна выконваць «кантрактную дамову».

І вось пачалася газавая вайна. Калі Лукашэнка меў нейкія жорсткія абавязкі перад Крамлём, дык навошта расейцам «круціць» венцель і пужаць эўрапэйскіх спажыўцоў? Калі Крэмль кіруе Лукашэнкам, дык нашто Пуціну даваць каманду Мілеру шантажаваць Беларусь коштамі на газ? Значыць, усё ж не васальная кабала. Значыць, маем незалежную краіну, бо ў нашай сытуацыі можам залежыць толькі ад Расеі.

Мае рацыю і Мілінкевіч, і Фядута: незалежнасьць патрабуе абароны на ўсіх узроўнях беларускага грамадзтва. Разуменьня гэтага ў Беларусі пакуль няма. Чуў нават такое меркаваньне: маўляў, страта «пацёмкінскай» незалежнасьці абудзіць грамадзтва да радыкальнай барацьбы за новую, сапраўдную. Ой, ці выдасьць нам гісторыя яшчэ адзін шанец на пабудову сваёй дзяржаўнасьці.

На самой справе і ўладу, і свабоду, і дэмакратыю мы маем такую, да якой дарасьлі, якую заслугоўваем. Шмат што залежыць ад нас. Абсалютна відавочна, што калі б пераважная большасьць бацькоў прынесьлі заявы ў нейкую канкрэтную школу з патрабаваньне вучыць іх дзяцей па-беларуску, такая школа паўстала б. Наўрад ці АМОН разганяў бы патрабавальнікаў газам і гумовымі дручкамі. Складаней з эканамічнымі і палітычнымі пераўтварэньнямі. Тут аднымі заявамі справу не скранеш. Пакуль, на жаль, можна канстатаваць без гіпэрбалаў і літотаў: і ў гэтых кірунках ня бачым калектыўнага жаданьня і імкненьня.

Цяпер пра Гітлера і Сталіна. Наколькі ведаю, расейскія эмігранскія арганізацыі, напрыклад НТС, за часамі другой сусьветнай вайны выступалі супраць перамогі Нямеччыны над СССР. Актывісты Народна-Трудавога Саюзу нават працавалі на акупаваных фашыстоўскімі вайскамі «нярускіх» тэрыторыях ў тым ліку і ў Беларусі на карысьць расейскага пытаньня. (Гэтак сама, як працавалі на карысьць Польшчы на нашых землях «акаўцы».) Пачытайце энтээсаўскі часопіс «Грани» 50-х гадоў, там шмат пра гэта. У акупаваным Полацку расейскія патрыёты, напрыклад, не дазволілі стварыць беларускую школу. Саветы ня вечныя, Расея вечная. Прыкладна так яны тлумачылі сваю пазыцыю. (Напэўна, сёньня цікава і карысна перакласьці і нарукаваць у Беларусі асобныя артыкулы з «Граней»).

Адносна газу. Мне падаецца вялікай трагедыі для рэжыму ня будзе. Расея змагаецца за трубу. Аддадзім трубу, кошт на газ не ўзьнімецца ў разы. Выглядае аднак, Лукашэнка не жадае аддаваць нафта- газаправоды. Ну ўзьнімуцца камунальныя плацяжы, але і вырасьце кошт на любы транзыт праз нашу тэрыторыю (у тым ліку і «газавы»), падрасьце плата за расейскія вайсковыя базы, паменшаць паборы з айчынных прадпрыемстваў і іншых суб’ектаў гаспадараньня. Частка стратаў кампэнсуецца ўнутранымі рэсурсамі. І ўсё. Перамога. Лукашэнка атрымлівае чарговыя дывідэнты і ляўры. (А гэта і чацьверты і пяты тэрмін.) Мы ж па-ранейшаму будзем чакаць і абмяркоўваць: што запатрабуе новага Расея, чым адкажа Захад, як выкруціцца Лукашэнка. Таму, абсалютна не патрымліваю тэзу спадара Фядуты адносна «Айчына ў небясьпецы». Небясьпека ў тым, што апазыцыйныя сілы як бычок на вяровачцы. Або як гледачы вэстэрну, ці хутчэй остэрну: шмат эмоцыяў, галсу, вось толькі да рэальнага жыцьця гэта ня мае ніякага дачыненьня.

Алесь Аркуш

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы13

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы

Усе навіны →
Усе навіны

На Вялікай ціхаакіянскай смеццевай пляме знайшлі дзясяткі відаў жывых істот5

У чарнобыльскай зоне штогод ловяць да 30 тон рыбы4

У Мядзелі на беразе возера паставілі фігуру рыцара ФОТЫ7

Еўропа мае запасы авіяпаліва толькі да лета. Чаму так сталася і што рабіць?4

У Гомелі на набярэжнай расцвілі магноліі, якія збіралі па ўсёй Беларусі ФОТАФАКТ1

Аляксандр Надсан першы раз прыехаў у Беларусь пасля сарака гадоў эміграцыі. Мінская моладзь нечакана знайшла ў ім тое, чаго не бачыла ў сваіх бацьках8

Баксёр Ян Хелін, які выступаў за Бельгію, пераедзе ў Беларусь2

У Чэхіі турысты гулялі па гарах і знайшлі скрынку з золатам амаль на паўмільёна еўра3

«Відаць, што апоры развальваюцца». Стан аднаго з мінскіх мастоў цераз Свіслач выклікае трывогу1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы13

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць