Улада7575

«У СССР было шмат чаго добрага». Фітнэс-трэнерка Наталля Наважылава ідзе ў дэпутаты па акрузе Марыі Васілевіч

Вядомая ў 1990-я фітнэс-трэнерка Наталля Наважылава будзе балатавацца ў дэпутаты. Ініцыятыўную групу яна зарэгістравала ў Кальварыйскай акрузе №104 — там жа, дзе і 22-гадовая «Міс Беларусь» Марыя Васілевіч.

Навошта трэнерцы дэпутацтва?

«Я неабыякавая да палітыкі, эканомікі, сацыяльнага ладу дзяржавы. Неабыякавая да таго, хто як зарабляе, вучыцца, у каго якія льготы.

Я за сацыяльную дзяржаву. Шмат чаго ў Савецкім Саюзе было добрага. Савецкі Саюз паказаў усяму свету, як для насельніцтва можна зрабіць бясплатную медыцыну і адукацыю.

Мне падабаюцца гэтыя сацыяльныя заваёвы нашай былой краіны, лічу, што іх аддаваць нельга. Наш прэзідэнт робіць усё правільна, бо ў нас дагэтуль трымаецца бясплатная адукацыя і медабслугоўванне».

Наталля Наважыла дадае, што будзе выступаць за аднаўленне дзіцячых спартовых школ, якія раней былі бясплатныя. «Іх мы крыху страцілі. Раней у нас у класе ну два-тры чалавекі — поўныя, з праблемамі з сэрцам — не займаліся. Усе астатнія хадзілі ў спартыўныя секцыі — хто на тэніс, хто на плаванне».

Яшчэ адна прычына, чаму трэнерка вырашыла балатавацца ў дэпутаты, — узрост. 

«Я калісьці вяла і па пяць, і па шэсць класаў на дзень. Але ўжо не тое здароўе — час перадаваць вопыт, папрацаваць на карысць дзяржавы. Я ўсё жыццё прысвяціла барацьбе за здаровы лад жыцця, таму ў прынцыпе маё рашэнне балатавацца лагічнае.

Я шмат з кім раілася. З 2000-х увесь час сумнявалася. І Таццяна Караткевіч, з якой мы сябруем, сказала: «Наташа, я думаю, табе трэба, чаму б і не».

А палітыкай можна займацца хоць да 100 гадоў. Я хачу быць найстарэйшым дэпутатам, хачу ў 100 гадоў увайсці ў Палату прадстаўнікоў сваімі нагамі, у цвярозым розуме».

Пра тое, што яе суперніцай будзе «Міс Беларусь», Наталля Наважылава ўжо ведае. Кажа, што не супраць, калі тая пераможа — маладым таксама трэба даваць дарогу.

За свой фітнэс-клуб Наталля не перажывае: вось ужо восем год яго дырэктарам з’яўляецца яе сын. Таму магчымае дэпутацтва справам клуба не нашкодзіць.

Легендарная фітнэс-трэнерка Наталля Наважылава: «У мяне займалася нават нявестка Лукашэнкі»

Каментары75

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ17

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінск прывязуць знакамітую «Прагулку» Шагала2

Пад Віцебскам грузавік пратараніў рэйсавы аўтобус — ёсць пацярпелыя

Страшна быць непачутай у сваім болі: жыхарка Віцебска распавяла пра страту дачкі

Мінская блогерка змагаецца за тое, каб «Яндэкс» звольніў жанчыну-кіроўцу бізнэс-таксі. Тая ў адказ падала заяву ў міліцыю13

Селін Дыён абвясціла пра канцэрты ў рамках свайго вяртання пасля цяжкай хваробы: Я гатовая да гэтага4

Трамп заявіў пра гатоўнасць завяршыць вайну з Іранам без адкрыцця Армузскага праліва12

Ці магчыма зацяжараць у космасе? Навукоўцы праверылі2

Амерыканскі астранаўт у космасе раптам развучыўся гаварыць2

У Ізраілі прынялі новы закон аб смяротным пакаранні праз павешанне11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ17

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць