Каханне і сэкс5252

Даследаванне: чаму людзі сталі радзей займацца сэксам

Амаль траціна апытаных ні разу не займалася сэксам за апошні месяц, і толькі 40% людзей мелі сэкс часцей, чым раз на тыдзень. 

Вынікі грунтоўнага апытання, праведзенага ў Брытаніі, паказваюць, што брытанцы сталі займацца сэксам радзей. Медыкі апыталі 34 тысячы чалавек ва ўзросце ад 16 да 44 гадоў. Вынікі публікуе British Medical Journal.

Вынікі паказваюць эвалюцыю паводзін людзей, бо аналагічныя апытанні праводзіліся ў 1991, 2001 і 2012 гадах.

У 2001 годзе прыкладна чвэрць апытаных не займаліся сэксам ні разу за апошні месяц. У 2012 годзе такіх людзей стала ўжо больш за 29% і сярод мужчын, і сярод жанчын.

Найбольш сэксуальная актыўнасць знізілася ў парах, у тым ліку сямейных, старэйшых за 25 гадоў, якія жывуць разам.

Вось некаторыя вынікі апытання.

— Толькі 41 % людзей ва ўзросце ад 16 да 44 гадоў за месяц, які папярэднічаў апытанню, займаліся сэксам раз на тыдзень ці часцей.

— З 2001 да 2012 года доля людзей, якія займаліся сэксам 10 і больш разоў за месяц, упала з 20,6 % да 13,2 % сярод жанчын і з 20,2 % да 14,4 % сярод мужчын.

35—44 гадовыя мужчыны ў сярэднім займаюцца сэксам 3 разы на месяц, жанчыны — 2 разы на месяц.

Даследчыкі з London School of Hygiene and Tropical Medicine кажуць, што зніжэнне сэксуальнай актыўнасці адбылося сярод людзей, якія ўжо былі сэксуальна актыўнымі раней. Колькасць людзей, якія захоўваюць сэксуальную нявіннасць, застаецца прыкладна нязменнай.

Палова жанчын і дзве траціны мужчын заяўляюць, што хацелі б займацца сэксам больш, прычым гэтае жаданне асабліва выяўляецца ў людзей жанатых.

Прафесар Кеі Уэлінгз мяркуе, што прычына падзення сэксуальнай актыўнасці — банальная занятасць людзей, імклівы рытм сучаснага жыцця. Найменш займаюцца сэксам людзі сярэдніх гадоў, якія разрываюцца між працай, дзецьмі і дапамогай састарэлым бацькам.

У той жа час даследчыкі адзначаюць, што спад сэксуальнай актыўнасці супадае з развіццём сацсетак, што можа быць дадатковым чыннікам.

Але даследчыкі выказваюць і меркаванне, што, магчыма, у нашы часы людзі проста пачалі больш сумленна адказваць на пытанні даследчыкаў. Раней людзі завышалі адказы пра сваю сэксуальную актыўнасць, каб адпавядаць грамадскім стэрэатыпам. Цяпер усё менш людзей лічыць, што часты сэкс — гэта добра і абавязкова. Якасць важнейшая за колькасць — так цяпер мяркуе ўсё больш людзей.

Каментары52

Цяпер чытаюць

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа14

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяніс «Рэдзіс» Пракапенка патлумачыў, чаму Расія прайграе вайну11

Зяленскі звярнуўся да Трампа і Кангрэса з адмысловым лістом: ракеты для «Пэтрыат» вычарпаліся4

Невядомыя дасылаюць беларускай актывістцы ў Польшчы пахавальныя вянкі і здымкі з помнікамі ўсім членам яе сям’і15

Пад Мінскам заўважылі пылавы віхор ВІДЭА

Стала вядома, колькі каштуе зборная Беларусі па футболе

У Мінскай вобласці абясточаныя больш за 200 населеных пунктаў

Беларускі «злодзей у законе» ўдзельнічаў у анлайн-сходках аўтарытэтаў ва ўкраінскіх СІЗА6

У сталіцы будуюць дамы, дзе не адключаюць гарачую ваду2

Як мінчукі стварылі найбуйнейшую ў краіне фотастудыю на 60 залаў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа14

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць