Усяго патроху44

Навошта лішняя кава? Падтрымай беларускую справу! Арт Сядзіба збірае сродкі на пашырэнне мовы

Ахвяраваўшы хаця б адным кубкам добрай кавы на месяц, вы зробіце ўнёсак у развіццё нацыянальнай культуры.

«Арт Cядзіба» запусціла на сайце Talaka.org краўдфандынгавую кампанію.

За сем гадоў існавання Арт Сядзіба правяла тысячы імпрэзаў, буйных фестываляў, сярод якіх шматтысячнае святкаванне #БНР100, зладзіла дзясяткі дызайнерскіх, музычных, паэтычных конкурсаў, падняла сацыяльныя сеткі да 35 тысяч чалавек, правяла ў Беларусі ўпершыню Дзень вышыванкі, раздала больш за 10 тысяч кіламетраў стужкі з арнаментам, выдала дыскі з беларускай музыкай, зняла некалькі фільмаў, адкрыла ўласную школу арт-менеджараў.

«Многія блытаюць нас з крамай symbal.by і памылкова думаюць, што крама Паўла Белавуса нас неяк фінансуе, — кажа кіраўнік «Арт Сядзібы» Алесь Снег, — але гэта не так. Мы незалежныя і натхнёныя працаваць на карысць беларускай культуры. Для гэтага трэба сродкі».

Падтрымаць Арт Сядзібу можна тут.

Што зрабіла «Арт Сядзіба» за першыя тры месяцы года можна прачытаць тут:

10 дзвіжух Арт Сядзібы за першыя тры месяцы 2019 

Кожную сераду сядзібаўцы ладзяць сустрэчы «Беларускамоўныя».

Гэта спатканні з носьбітамі беларускай мовы. Тут можна пачуць унікальныя гісторыі, звязаныя з выкарыстаннем беларускай мовы ў розных прафесіях і сферах жыцця. Свае гісторыі распавядаюць артысты, музыкі, паэты, людзі незвычайных прафесіяў, а таксама сантэхнікі, юрысты, прадавачкі.

У гэты ж час ідзе распрацоўка кнігі-дапаможніка, якая навучыць, як стаць беларускамоўным

Таксама «Арт Сядзіба» здымае прышпільныя відэаролікі па-беларуску — іх можна падтрымаць на новай платформе. 

Выдаткаваўшы ўсяго хаця б 5 рублёў на месяц (адна добрая кава), вы зробіце ўнёсак у вялікую агульную справу развіцця беларускай культуры і падорыце беларусам дзясяткі, сотні, тысячы новых класных імпрэзаў.

«Ад падтрымкі залежыць маштаб нашай актыўнасці. Мы часта ладзім бясплатныя культурніцкія івэнты, раздаем сотні (а дзякуючы Вам зможам і тысячы) паштовак, налепак. Мы зладзілі шмат чаго, але дагэтуль нашыя вочы і сэрцы палаюць, а значыць, мы працягваем працаваць на карысць беларушчыны і нацыянальнай культуры!» — кажа каардынатарка арганізацыі Бася Пучынская.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Манекен дзяўчынкі на вакзале ў Мінску напалохаў і насмяшыў сацсеткі5

Манекен дзяўчынкі на вакзале ў Мінску напалохаў і насмяшыў сацсеткі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп даручыў падрыхтавацца да доўгай блакады Армузскага праліва3

Таямніца, якой 200 мільёнаў гадоў: навукоўцы высветлілі, чаму крабы ходзяць бокам

Белы дом апублікаваў фота Трампа і Карла ІІІ з подпісам «Два каралі»11

Парад Перамогі ў Маскве ўпершыню за два дзесяцігоддзі пройдзе без вайсковай тэхнікі2

Па тэлебачанні паказалі пятага ўдзельніка абмену, перададзенага ў Беларусь4

Аўстраліец прыехаў у Львоў і там скокнуў з агляднай пляцоўкі Ратушы2

У Славакіі дочкі прыйшлі на магілу нядаўна памерлага бацькі і пачулі з яе падазроныя гукі. Ім не падалося8

21‑гадовы сын Захара Прылепіна ваюе штурмавіком ва Украіне2

Аўстралійскі скрыпач Морган: «З усіх славянскіх моў беларуская — мая ўлюбёная»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Манекен дзяўчынкі на вакзале ў Мінску напалохаў і насмяшыў сацсеткі5

Манекен дзяўчынкі на вакзале ў Мінску напалохаў і насмяшыў сацсеткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць