Пераможца прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне Уладзімір Зяленскі правёў непублічную сустрэчу з прэм'ер-міністрам Украіны Уладзімірам Гройсманам. Пра гэта са спасылкай на дзве крыніцы паведамляе «Украінская праўда».
Па дадзеных выдання, сустрэча прайшла ў офісе медыякампаніі «Квартал-95», заснавальнікам якой з'яўляецца Зяленскі. Змест перамоваў невядомы.
У той жа час суразмоўцы выдання сцвярджаюць, што ў Зяленскага і Гройсмана «склалася добрае ўражанне адзін пра аднаго». «Ён абсалютна нармальны чалавек», — працытаваў адзін з суразмоўцаў «Украінскай праўды» словы Гройсмана аб пераможцу прэзідэнцкай кампаніі.

Каментары