Грамадства6060

Надпіс «Выконвай хуткасны рэжым» пераклалі на рускую мову ФОТА

На трасе М3 Мінск — Віцебск на прыдарожным інфармацыйным табло надпіс аб захаванні хуткасці пераклалі з беларускай на рускую мову. Зрабілі гэта праз некалькі дзён пасля выказвання на гэтую тэму Лукашэнкі. На яго думку, палова людзей проста не разумее версіі на беларускай мове, піша Tut.by.

Фота: Глеб Малафееў.

Каля магістралі М3, якая вядзе з Мінска ў бок Віцебска, недалёка ад з'езда да спарткомплексу Раўбічы, устаноўлены два інфармацыйныя табло, на якіх адлюстроўваюцца неабходныя звесткі для кіроўцаў: час, тэмпература паветра і пакрыцця, нумар тэлефона дарожнай службы. Праз табло дарожнікі таксама могуць звярнуцца да аўтамабілістаў. Да нядаўняга часу аб'явы, адрасаваныя кіроўцам, публікаваліся на беларускай мове, але некалькі дзён таму яны былі пераведзены на рускую мову.

— Раней было напісана: «Выконвайце хуткасны рэжым». А пазаўчора еду, ужо напісана: «Выполняйте скоростной режим», — распавёў Tut.by аўтамабіліст з Мінска. — А навошта? Я не супраць расейскай мовы, тым больш, што я на ёй размаўляю часцей, чым на беларускай. Але хацелася, каб родная мова захоўваўся хаця б так: на дарожных знаках, аб'явах, шыльдах крамных, таму што нашы дзеці і так роднай мовы не ведаюць.

У РУП «Мінскаўтадар-Цэнтр» Tut.by патлумачылі, чаму змянілі мову аб'явы.

— У нас у краіне дзве дзяржаўныя мовы: беларуская і руская, таму чаму б не размясціць зварот да кіроўцаў на рускай? Тым больш, што табло ўстаноўлена на трасе, па якой часта ездзяць госці з Расіі, кіроўцы павінны разумець, што за зварот ім адрасуецца, ад гэтага залежыць бяспека на дарогах, — распавялі на прадпрыемстве.

Каментары60

Цяпер чытаюць

Анжаліцы Мельнікавай выдалі пашпарт прыкрыцця на імя Ангеліны Радзівонавай?13

Анжаліцы Мельнікавай выдалі пашпарт прыкрыцця на імя Ангеліны Радзівонавай?

Усе навіны →
Усе навіны

У стогадовай кватэры ў Мінску зрабілі класны лофт7

Айцішніцы далі тры гады па справе Гаюна. Яна жыла ў Вільні, але перыядычна ездзіла на радзіму3

Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі перахапіў уладу ў Маджтабы Хаменеі6

Камунальнікі пойдуць аглядаць кватэры беларусаў4

Андрэй Пачобут сустрэўся з жонкаю

У Гродзенскім заапарку з'явіўся новы жылец — Лёня Агуці

Прыём некаторых папулярных лекаў падчас цяжарнасці павялічвае рызыку аўтызму ў дзіцяці амаль напалову10

Сёння ў Варшаве адкрыецца яшчэ адна беларуская кнігарня4

Трамп даручыў падрыхтавацца да доўгай блакады Армузскага праліва3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліцы Мельнікавай выдалі пашпарт прыкрыцця на імя Ангеліны Радзівонавай?13

Анжаліцы Мельнікавай выдалі пашпарт прыкрыцця на імя Ангеліны Радзівонавай?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць